• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларусь заслугоўвае ўвагі ў Радзе бяспекі ААН: Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Нарвегіі

    18 сакавіка, 2022

    Сёння зранку Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе міністарку замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд з дэлегацыяй МЗС Нарвегіі. У папярэдні раз беларуская лідарка і нарвежская міністарка сустракаліся ў межах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым.

    Нарвегія ўжо падтрымлівае міжнародную платформу збору доказаў злачынстваў рэжыму, беларускія медыяарганізацыі, далучылася да пакетаў санкцыяў ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі. Нарвегія ўваходзіць у Раду бяспекі ААН і ў Раду міністраў краінаў Паўночнай Еўропы.

    Ціханоўская і Хюітфельд абмеркавалі на сустрэчы:

    – вайну ва Украіне і падтрымку беларускім рэжымам уварвання расійскіх войскаў. Важна ўводзіць персанальныя санкцыі, а таксама дабівацца поўнай дэлегітымізацыі Лукашэнкі, які не з'яўляецца гарантам суверэнітэту краіны і саўдзельнік агрэсіі супраць Украіны. Ціханоўская заклікала разглядаць Беларусь як краіну пад часовай акупацыяй;

    Беларускі антываенны рух і формы, у якіх беларусы супрацьстаяць вайне і дзеянням рэжыму. Святлана Ціханоўская расказала пра саюз маці, якія пераконваюць сваіх сыноў ухіляцца ад прызыву для магчымага ўдзелу ў вайне супраць Украіны; пра дзеянні партызанаў і сабатаж працы рэжыма, блакіроўку перамяшчэння расійскай ваеннай тэхнікі; пра дапамогу беларусаў украінцам, уцекачам;

    – магчымасць сумеснай гуманітарнай і іншай дапамогі Украіне і беларускім медыкам, валанцёрам, якія далучыліся да ўкраінцаў;

    – важнасць працы незалежных беларускіх медыяў ва ўмовах, калі рэжым не проста спрабуе схаваць любую праўду пра сітуацыю ў краіне, але і дазваляе расійскай прапагандзе дамінаваць у інфармацыйнай прасторы. Таму вельмі важна падтрымліваць беларускіх журналістаў, якія даносяць праўду пра сітуацыю ў рэгіёне да беларусаў;

    падтрымку грамадзянскай супольнасці, беларусаў як унутры краіны, так і тых, хто пакінуў Беларусь ці стаў уцекачамі з Украіны. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што агрэсарам стаў не беларускі народ, а менавіта Лукашэнка. Таму важна дапамагаць беларусам з візавымі, іншымі пытаннямі знаходжання ў іншых краінах, разглядаць беларусаў, якія ўцякалі ад вайны ва Украіне нароўні з усімі бежанцамі, не закрываць рахункі рэлакантаў і НДА, бо ад гэтага пакутуюць менавіта тыя, хто змагаецца з рэжымам;

    – магчымасць узняць пытанне Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН і Радзе міністраў краінаў Паўночнай Еўропы. Ціханоўская адзначыла, што дыскусія па Беларусі заслугоўвае абмеркавання ў Радзе бяспекі ААН, бо тэрор працягваюцца, сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца, магчыма размяшчэнне ядзернай зброі ў краіне, што ставіць пад пагрозу бяспеку ўсёй Еўропы. Нарвегія шукае магчымасць узняць пытанне ў Радзе бяспекі ААН у бліжэйшы час;

    – неабходнасць працягу спецыяльнага мандата Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека для вывучэння парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і прыцягнення да адказнасці вінаватых, а таксама спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі. Беларуская лідарка заклікала Нарвегію ўключыцца ў падтрымку іх дзейнасці;

    – дзейнасць платформы па зборы доказаў злачынства рэжыму IAPB. Беларуская лідарка заклікала Нарвегію падтрымліваць працу праекту;

    – поўная адмова Рады Еўропы ад супрацоўніцтва з рэжымам і ўмацаванне адносінаў з дэмакратычнымі сіламі. Ціханоўская падкрэсліла, што гэта важны кейс, які варта браць у прыклад іншым міжнародным арганізацыям і краінам.

    Апошнія навіны