• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў турму ў Жодзіне

    28 жніўня, 2022

    10 жніўня Сяргея перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады, палічыўшы, што калонія ўзмоцненага рэжыму была недастаткова моцным пакараннем для яго. 18 жніўня, менавіта ў дзень нараджэння Сяргея, яго перавялі ў турму і адразу ж змясцілі ў ШІЗА – так рэжым «павіншаваў» Сяргея. Зараз ён не можа карыстацца сваімі рэчамі, вымушаны спаць на голых дошках без матраца і пасцельнай бялізны, яму забаронена набываць прадукты і рэчы першай неабходнасці. У штрафным ізалятары Сяргей таксама пазбаўлены перадач і, што горш за ўсё, магчымасці атрымання і адпраўкі лістоў. Але гэта не нагода не пісаць.

    Яны спрабуюць зламаць Сяргея і робяць усё для таго, каб беларусы забыліся на сваіх герояў, але гэтага не адбудзецца. Важна працягваць пісаць лісты, каб рэжым бачыў, як нас шмат. А калі вашыя лісты рэгулярна не даходзяць да Сяргея, адпраўляйце іх на абаненцкую скрыню: 246012 Гомель, а/с 125 Рэчыцкі праспект, 91. Тады яго маці захавае іх для яго і аднойчы Сяргей абавязкова прачытае ўсе тыя словы падтрымкі, якія вы яму пісалі.

    ***

    Новы адрас для адпраўкі лістоў: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.


    Фота: Павел Крычко
    Апошнія навіны