• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • 20 кастрычніка Парламент Малдовы прыняў рашэнне пра стварэнне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь»

    21 кастрычніка, 2022

    Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве ў гэты момант прысутнічаў на пасяджэнні. Рашэнне суправаджалася паўтарагадзіннымі дэбатамі, а пасля таго, як рашэнне было зацверджанае, дэпутаты ад камуністаў і сацыялістаў пакінулі залу ў знак пратэсту.

    Анатоль Лябедзька: «Група створаная, у ёй 20 чалавек, у тым ліку віцэ-спікеры Парламента Міхай Папсой і Дойна Герман. Узначаліла групу Марына Марозава. Малдова доўгі час падтрымлівала Лукашэнку, але пасля сённяшняга галасавання гэта ў мінулым. Цяпер Малдова разам з дэмакратычнай Беларуссю. Гэта канчатковая дэлегітымізацыя Лукашэнкі і юрыдычнае прызнанне Святланы Ціханоўскай як нацыянальнай лідаркі Беларусі».

    Анатоль Лябедзька адзначае, што стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» выклікала рэзкую рэакцыю ў дыпмісіі рэжыму ў Кішынёве: «Амбасадар нервова тупаў нагамі і нават пагражаўся разарваць дыпламатычныя адносіны, калі дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь» будзе легітымізаваная».

    Сёння Анатоль Лябедзька правядзе сустрэчы з парламентарыямі, якія ўвайшлі ў групу.


    На фотаздымку: Анатоль Лябедзька са старшынёй Камітэта па міжнародных справах Парламента Малдовы Дойнай Герман і яе калегамі
    Апошнія навіны