• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Ад кожнага з нас залежыць тое, як хутка нашы героі вернуцца дадому». Святлана Ціханоўская – пра суд над сваім мужам, Сяргеем Ціханоўскім

    24 чэрвеня, 2021

    Сёння, 24 чэрвеня, пачынаецца суд па справе Сяргея Ціханоўскага. Працэс будзе закрытым і пройдзе на тэрыторыі гомельскага СІЗА. Разам з Ціханоўскім судзяць Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча.

    Святлана Ціханоўская: «29 траўня 2020 года майго мужа Сяргея Ціханоўскага затрымалі прама на пікеце па зборы подпісаў. З тых часоў жыццё нашай сям'і – як і тысяч сем'яў беларусаў – вельмі змянілася.

    З таго дня Сяргей ні разу не бачыў нашых дзяцей. Ён не чуў, як пяцігадовая Агнія пытаецца: «Мама, а тата дакладна не памёр?». І не чуў, як адзінаццацігадовы Карней адказвае ёй: «Наш тата – у закладніках у рэжыму».

    Сяргей за гэты час не пайшоў ні на якія дамовы з рэжымам. Ён застаецца тым жа непахісным і чалавекам гонару, як на стрымах і плошчах.

    Цяпер абсалютна ўсё адно, які тэрмін запросіць Сяргею, а таксама Мікалаю Статкевічу, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову, Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу той, хто называе сябе пракурорам, і які прысуд зацвердзіць той, хто называе сябе суддзём. Бо ўсе разумеюць, што гэта не суды, а персанальная помста і расправа ад таго, хто захапіў і трымае ўладу пры дапамозе гвалту.

    Сяргей сказаў: «Я буду сядзець столькі, колькі дазваляе народ Беларусі». Народ Беларусі – гэта я і вы, гэта беларусы ў краіне і з дыяспары. І ад кожнага з нас залежыць тое, як хутка нашы героі вернуцца дадому, абдымуць блізкіх і разам будуць будаваць краіну для жыцця».

    Апошнія навіны