• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 21 красавіка

    22 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 21 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3.
    • Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 21 красавіка: прапагандысты заяўляюць пра неабходнасць знішчэння ўкраінскіх грамадзянаў «у рэжыме рэальнага часу на полі бою». Менавіта так прапагандай разумеецца тэрмін «дэнацыфікацыя».

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікадо стаў інвестарам платформы па рэлакацыі рускамоўных айцішнікаў і стартапаў.
    • Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай пачалі візіт ва Украіну. Валер Кавалеўскі і яго каманда даставілі ў Кіеў транспарт, рыштунак і гуманітарны груз для батальёна Каліноўскага.
    • Прадстаўнікі дэмсілаў, уключаючы кіраўніка НАК Паўла Латушку і дарадцу Ціханоўскай Франака Вячорку, правялі сустрэчу з Радай БНР на чале з Івонкай Сурвілай. Яны абмяркоўвалі пагрозы незалежнасці Беларусі, якія ўзнікаюць ад дзеянняў рэжыму, вайну ва Украіне і захаванне беларускай дзяржаўнасці.
    • У Мідэлбургу прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ разам з пра-праўнучкай Франкліна Рузвельта ўручылі Святлане Ціханоўскай медаль Чатырох Свабодаў імя Рузвельта. Нацыянальная лідарка традыцыйна прысвяціла гэтую ўзнагароду ўсім беларусам, якія змагаюцца за вызваленне Беларусі і падзякавала за магчымасць расказаць пра Антываенны Рух партызанаў і актывістаў, падтрымку беларусамі палітвязняў і гуманітарную дапамогу ўкраінцам.
    • У Польшчы адкрылася дабрачынная выстава беларускі Караліны Паляковай, якую арганізавалі Free Belarus Center і Karma. Палову сабранай сумы перададуць украінцам, якія пацярпелі ад вайны.
    • Прадстаўнікі Народнага пасольства Беларусі ў Іспаніі правялі сустрэчу з паслом Эстоніі. На сустрэчы гаворка ішла пра беларусаў Эстоніі і дапамогу ім.
    • Амбасадарка Нідэрландаў у Польшчы Дафна Бергсма наведала Цэнтр Беларускай Салідарнасці (на фота) у Варшаве. На сустрэчы гаворка ішла пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія і ўкраінскія ўцекачы, і пра спосабы вырашэння гэтых праблемаў. Спадарыня амбасадарка заявіла, што падтрымка беларусаў у іх барацьбе з боку Нідэрландаў не спыняецца і будзе працягнутая.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Ліды пратэстуюць супраць вайны і падтрымліваюць украінцаў.

    #інфармацыйныфронт

    • Беларусы ў Вільні правялі акцыі памяці па ўкраінскіх дзецях, якія загінулі.
    • «Честные люди» распавялі, як наладзіць для сваякоў кампутар так, каб усцерагчы іх ад прапаганды і забяспечыць доступ да сумленнай інфармацыі.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны