• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сёння прайшлі чарговыя асабістыя размовы Святланы Ціханоўскай з беларусамі

    16 чэрвеня, 2022

    «Званілі людзі і з Беларусі, і з Украіны, і з іншых краін. Дзякуй вам вялікі за вашыя ідэі і прапановы, я пачула шмат карыснай інфармацыі. Многія пытаюцца, як яшчэ яны могуць быць карыснымі для Беларусі.

    Вельмі кранула адна дзяўчына, якая сказала: «Я званю з пекла». Падумала, што яна, мабыць, звоніць з Украіны, дзе ідуць баявыя дзеянні. Але яна патлумачыла, што тэлефануе з Менску. І так ад гэтага балюча стала, што нашу Радзіму зараз успрымаюць як пекла.

    Былі і іншыя размовы – напрыклад, з хлопцам з Расіі, які прадставіўся апазіцыянерам і доўга тлумачыў, што ва Украіне не вайна, а «специальная военная операция». Патэліла беларуска, якую вельмі пакрыўдзіла інтэрв'ю прадстаўніка ўкраінскай улады – той казаў, што беларусы нічога не робяць, каб дапамагчы Украіны. Я ёй адказала, што наша задача – паслядоўна тлумачыць украінцам, што беларусы робяць у такіх цяжкіх умовах пад рэпрэсіямі і тэрорам.

    Дзякуй усім, хто завітаў!»

    Апошнія навіны