• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Пакуль рэжым перапісвае нашую гісторыю, мы самі павінны стаць яе ахоўнікамі

    07 лістапада, 2022

    Святлана Ціханоўская: «На асабістых размовах у мінулую пятніцу мне патэлефанаваў мужчына. Ён усё жыццё захапляецца гісторыяй Беларусі. Любоў да яе яму прывіў бацька. Мужчына быў абураны тым, як сёння рэжым спрабуе перапісаць нашую гісторыю, схаваць рэальныя факты, выкрасліць з падручнікаў нашых нацыянальных герояў, пакінуўшы ў іх толькі перыяд так званага «рускага брацтва».

    Каб прымусіць нас забыцца на свае карані, рэжым на працягу шматлікіх гадоў перапісвае гісторыю нашай краіны ў сваіх інтарэсах. Нядаўна ён зноў абвясціў пра «навядзенне парадку» ў навуцы. Гэта значыць, што яшчэ больш выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў, якіх у Беларусі і так не хапае, трапяць пад скарачэнне. Яшчэ больш нязручных кніг папоўняць спісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    Але сапраўдны парадак – гэта не стосік загадаў і метадычак. Сапраўдны парадак – гэта калі кожны заняты сваёй справай. Калі чыноўнікі не дыктуюць акадэмікам правілы працы. Калі ідэолагі не ўмешваюцца ў працу экскурсаводаў і музеязнаўцаў, спрабуючы навязаць ім сваё асаблівае бачанне гісторыі.

    Нашая гісторыя – гэта тое, што аб'ядноўвае пакаленні беларусаў, тое, што дазваляе нам ствараць агульную будучыню, улічваючы памылкі мінулага. У новай Беларусі адным з прыярытэтаў стане нацыянальнае адраджэнне і рэформа адукацыі. Падрыхтоўкай да нашай будучыні ўжо цяпер займаецца прадстаўніца Офіса па пытаннях адукацыі Таццяна Шчытцова і прадстаўніца Аб'яднанага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

    А пакуль рэжым перапісвае нашую гісторыю, мы самі павінны стаць яе ахоўнікамі. Давайце прывіваць нашым дзецям любоў да сваіх каранёў і гісторыі нашай краіны. На шчасце, зараз у сацсетках з'яўляецца ўсё больш беларускіх каналаў, а незалежныя ініцыятывы і блогеры выпускаюць шмат цікавага пра беларускую культуру і гісторыю. Чытайце разам з дзецьмі пра нашых нацыянальных герояў, глядзіце разам дакументальныя фільмы і відэаролікі, распавядзіце дзецям пра гісторыю ўласнай сям'і.

    Мы не павінны дазволіць адабраць у нас ідэнтычнасць. І разам мы зробім усё, каб нашыя дзеці маглі жыць у сябе дома, у свабоднай Беларусі, і ганарыцца гісторыяй і культурай сваёй краіны».

    Апошнія навіны