• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 22 сакавіка

    23 сакавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    #непадпарадкаванне

    • Святлана Ціханоўская заявіла пра недапушчальнасць уварвання войскаў Беларусі ва Украіну, трыбунал для тых, хто аддасць або выканае злачынны загад супраць волі беларускага народа, а таксама пра вызваленне ад адказнасці для тых, хто адмовіўся ваяваць супраць Украіны ці перайшоў на яе бок.
    • Беларусы і ўкраінцы блакуюць польска-беларускую мяжу. За суткі на пераходзе Кукурыкі – Казловічы праехалі толькі 14 фур пры прапускной здольнасці 1200 машынаў.
    • Павел Латушка запусціў адкрыты ліст да міжнародных кампаній, якія працягваюць працаваць на беларускім рынку ва ўмовах акупацыі.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Мабільны шпіталь ад дэмакратычнай Беларусі і Германіі гатовы да выкарыстання ва Украіне.
    • Жыхары мінскай Чыжоўкі пратэстуюць супраць рэжыму і вайны.
    • Дзяўчынка Вара з сям'і чэшскіх беларусаў адправіла на дапамогу ўкраінцам свой дрон, на які доўга збірала грошы.
    • Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЗША пры АБСЕ Майклам Карпентэрам і абмеркавала з ім Антываенны Рух, дэ-факта акупацыю Беларусі і ўдзел Беларусі і Расіі ў АБСЕ.
    • Беларусы Лондана і Кракава выйшлі на акцыі ў падтрымку Беларусі і Украіны.
    • Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў амуніцыю для тэраабароны Кіева: 20 бронекамізэлек і два прыборы начнога бачання для РВК Падольскага раёна горада Кіева, 10 бронекамізэлек і 2 прыборы начнога бачання для Добраахвотнага фармавання Грабянкоўскай тэрытарыяльнай абароны Белацаркоўскага раёна Кіеўскай вобласці. 
    • Partyzanka і Рэкрутацыйны Цэнтр у Варшаве перадалі гуманітарную дапамогу беларускаму батальёну імя Каліноўскага, які зараз ва Украіне абараняе нашыя краіны ад акупантаў.

    #інфармацыйныфронт

    • BYPOL раскрыў інфармацыю пра тое, як рэжым стварае фэйкі і спрабуе сказіць рэальнасць пра вайну. 
    • У перамогу Расіі вераць менш за 3%, амаль 80% адчуваюць адказнасць за дзеянні ўладаў Беларусі ў дачыненні да Украіны. «Народный опрос» правёў даследаванне ў канцы лютага – пачатку сакавіка сярод беларускай пратэстнай аўдыторыі.
    • Як адключыць самацэнзуру, або Азы інфармацыйнай бяспекі: інструкцыя ад «Честных людей».
    • У канале ByProsvet з'явіліся новыя ўлёткі пра барацьбу з акупацыяй, а таксама налепкі – пра беларускія батальёны добраахвотнікаў. Спампоўвайце і распаўсюджвайце.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны