• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 27 чэрвеня – 3 ліпеня

    04 ліпеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Фонд BYSOL даслаў камплекты абароны і рыштунку для групы авіяразведкі беларускіх добраахвотнікаў, якія праходзяць падрыхтоўку на базе Prague Support Team.
    • Ва ўкраінскім Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна перайменавалі ў вуліцу імя Аляксея Скоблі, беларускага добраахвотніка з пазыўным «Тур», які служыў у палку Кастуся Каліноўскага і загінуў у баях пад Кіевам.
    • Ініцыятыўная група Support Ukrainian Woman, у якую ўваходзяць GIRLS POWER BELARUS, BYSOL, #BMSF і суполка беларускіх фем-актывістак, пералічылі частку грошай са збору ўкраінскай арганізацыі Community Self-Help. А яны пры падтрымцы #Fondation_Aid даставілі медыкаменты «Бучанскаму цэнтру першаснай медыка-санітарнай дапамогі».
    • Prague Support Team адправілі ў полк «Пагоня» неадкладны груз медыцынскіх матэрыялаў, сярод якіх дэкампрэсійныя іголкі, медыцынскія нажніцы, якасныя гемастатыкі HemCon Chito Gauze чэшскай распрацоўкі, апёкавыя кампрэсы і інш.
    • Прадстаўніца беларусаў Чэхіі і ўпаўнаважаная Офісам Ціханоўскай па камунікацыях з міністэрствам адукацыі Чэхіі Крысціна Шыянок распавяла пра студэнцкія візы ў Чэхіі і што рабіць беларускім студэнтам у гэтай краіне.
    • Беларуска Карына Пацёмкіна з Салігорска атрымала ў Бучы падзяку за валанцёрскую дзейнасць.
    • Аляксандра Герасіменя арганізавала пастаўку ва Украіну ў супрацоўніцтве з Гуманітарным цэнтрам дапамогі ДАР.
    • Беларусы Кракава, Рыгі, Торуня і Быдгашча, правялі акцыі ў падтрымку ўкраінцаў, беларусаў і палітвязняў.

    #непадпарадкаванне

    • У Чыжоўцы педафіл палюе на дзяцей, але міліцыя занятая іншым – стральбой па падлетках у Каскадзе. Мінчане Чыжоўкі выйшлі на пікет, каб расказаць пра гэта і папярэдзіць дзяцей.
    • «Не маўчы пра вайну». Мінчане правялі акцыю каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску.
    • Беларусы Бараўлянаў выйшлі на пікет супраць рэжыму.
    • Партызаны Давыд-Гарадка перадалі прывітанне ўсім беларусам.

    #сабатажпрацырэжыму

    • BYPOL выпусціў новае расследаванне пра прапагандыстаў: у ім расказваецца пра тое, як яны распальваюць нянавісць, ачарняюць нацыянальную культуру, а таксама прыводзіцца праслухоўванне іх размоваў.

    #інфармацыйныфронт

    • Баец палка Каліноўскага звярнуўся да ўкраінцаў: «Валанцёр з'едзе – нашыя хлопцы не атрымаюць прыборы начнога бачання. Уначы прыйдуць рускія і перарэжуць як сляпых кацянятаў. Пасты нянавісці да беларусаў – праца на ворага».
    • Спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прэзентавала свой штогадовы даклад: «Краіна пагрузілася ў атмасферу беззаконня і страху».
    • Пра сваркі беларусаў і ўкраінцаў: добраахвотнік Сяргей Бяспалаў расказвае, чаму яны толькі на карысць прапагандзе і Крамлю, як насамрэч беларусы змагаюцца за свабоду Украіны, што ім за гэта пагражае ў Беларусі і чым у рэшце рэшт скончацца гэтыя сваркі.
    • Выйшла новая газета «7 чижей»: у ёй распавядаецца пра акцыі падтрымкі, навіны Антываеннага руху і інш.
    • Таксама выйшаў новы самвыдат «Слова беларусаў»: у ім распавядаецца пра экс-кіраўніка ГУБАЗіКа, які стрэліў у падлетка, адзін дзень са Святланай Ціханоўскай і якой яе ўбачылі журналісты, што адбываецца з беларускай культурай і інш.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны