• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларускія юрысты і праваабаронцы пад пагрозай: неабходная падтрымка і далейшыя крокі

    08 лістапада, 2021

    11 лістапада а 17:00 па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеве, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар з сінхронным перакладам на рускую мову па тэме «Беларускія юрысты і праваабаронцы пад пагрозай: неабходная падтрымка і далейшыя крокі».

    Мадэратарка:

    • Вікторыя Андруковіч, палітычны аналітык і грамадзянская актывістка, навуковая супрацоўніца Інстытута міжнародных адносінаў e.V. (ifa), Штутгарт.

    Спікеры:

    • Сяргей Зікрацкі, эксперт па прававых пытаннях, былы адвакат, які абараняў палітычна матываваныя справы Максіма Знака, Кацярыны Андрэевай і іншых палітвязняў.
    • Вікторыя Фёдарава, сузаснавальніца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі; старшыня арганізацыі «Прававая ініцыятыва», сяброўка Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
    • Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH).
    • Людміла Казак, адвакатка, якая абараняла многія палітычна матываваныя справы ў Беларусі; чацвёртая абаронца Марыі Калеснікавай, намінантка на міжнародную прэмію Lawyers for Lawyers і IBA.

    Падчас вебінару абмяркуюць:

    – Што адбываецца з беларускімі праваабаронцамі і адвакатамі, якія працуюць над іх справамі?

    – Як міжнародная супольнасць можа дапамагчы ў гэтай сітуацыі?

    – Якія дзеянні ўжо прымаюцца і якія яшчэ павінны быць прынятыя для абароны беларускіх праваабаронцаў і адвакатаў на міжнародным і мясцовым узроўнях?

    Дыскусія адбудзецца ў анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

    Апошнія навіны