• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра вызваленне палітвязняў

    25 снежня, 2022

    «За апошнія два гады я правяла сотні сустрэчаў, і на кожнай з іх казалі пра тое, як вызваліць палітвязняў, спыніць катаванні, рэпрэсіі, што яшчэ трэба зрабіць, каб прынамсі палепшыць умовы ў турмах. Праз ААН і Чырвоны крыж мы спрабуем выратаваць жыццё тым, хто ў дрэнным фізічным стане. На кожнай сустрэчы я кажу пра дапамогу для адвакатаў і для сем'яў палітвязняў. У сотняў з іх з'явіліся хросныя сярод палітыкаў, якія не даюць свету забыцца пра тых, хто ў турмах.

    Нагадаю, што Сяргей Ціханоўскі – таксама палітвязень. Мой муж і найбліжэйшы чалавек. Бацька маіх дзяцей, з якім я ўжо трэці год маю зносіны толькі праз адвакатаў. Шмат у каго ў нашай камандзе самыя блізкія сваякі, не кажучы ўжо пра сяброў або знаёмых, знаходзяцца за кратамі па палітычных прычынах. Ва ўсіх у камандзе ёсць свая асабістая матывацыя як мага хутчэй вызваліць палітвязняў. Таму ні палітычна, ні эмацыйна я не магу зразумець: што маецца на ўвазе, калі нехта кажа, што «Офіс сабатуе выхад палітвязняў».

    Кожны раз, калі я бачу крытыку, я хачу выкарыстоўваць яе для паляпшэння працы. Але ў гэтым выпадку я не бачу прапановаў: дык што ж трэба зрабіць? Вы хочаце пачаць гандаль людзьмі? Тады агучце: кім? Як? Дзе? На якіх умовах? У якім парадку? Якія гарантыі? Як зрабіць, каб не пагоршыць праблему? Абменьваць палітвязняў на зняцце санкцый? Фактычна – пераконваць захад зняць санкцыі, якія былі ўведзеныя ў адказ на парушэнне міжнароднага права і пагрозу іх інтарэсам: захоп самалёта, міграцыйны крызіс, удзел у ваеннай агрэсіі?

    Рэжым ведае, што вызваленне палітвязняў і спыненне саўдзелу ў вайне можа спыніць увядзенне санкцый і нават, магчыма, здыме некаторыя дзейныя. Бо не Офіс, не беларусы і не Ціханоўская ўводзяць гэтыя санкцыі – а краіны Еўрасаюза, ЗША, і іншыя – у адказ на злачынствы рэжыму. І, нягледзячы на ​​гэта, рэжым толькі закручвае гайкі, разбурае лёсы, заганяе людзей у галечу.

    Што яшчэ крытычна важна ў гэтай размове – нельга дапусціць, каб, калі адпусцяць кагосьці аднаго, набралі ў закладнікі новых двух. Менавіта так зараз адбываецца. Трэба паслядоўна патрабаваць вызвалення ўсіх. Але спыненне новых арыштаў і вызваленне хоць нейкай колькасці чалавек магло б стаць сігналам, што рэжым гатовы змяняць паводзіны і пачынаць дыялог.

    Для мяне і маёй каманды вызваленне палітвязняў было і застаецца прыярытэтам, і я гатовая пачуць усе канкрэтныя прапановы пра тое, як менавіта гэта зрабіць. Я адкрытая да грамадскага абмеркавання гэтага пытання, каб мы разам пагадзіліся ці аспрэчылі прапанаваны план».

    Апошнія навіны