• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв’ю распавёў дэталі аб тым, калі, як і з кім Офіс плануе праводзіць перамовы

    19 сакавіка, 2021

    – Гэтай заявай мы распачалі палітычную вясну. Мы гэтым самым падымаем тэмпературу перад вясной і натхняем людзей на ўзнаўленне вулічнага пратэсту.

    – Пасля 25 сакавіка ў нас два трэкі: адзін – праца з міжнароднай супольнасцю, прадстаўнікамі рэжыму і Расеяй па арганізацыі перамоваў на экспертным і палітычным узроўнях, а другі трэк – гэта грамадскі супраціў, эканамічны і палітычны пратэст.

    Да мая ў нас ужо павінна адбыцца серыя круглых сталоў, экспертных кансультацыяў, магчыма, першы месяц без удзелу палітыкаў. І мы паспрабуем туды прыцягнуць і прадстаўнікоў рэжыму, і прадстаўнікоў Расіі.

    – З аднаго боку павінна быць пляцоўка – АБСЕ, і па нашай інфармацыі Расея не супраць АБСЕ як пасярэдніка, а другое – нам патрэбны ўдзел краінаў, каб гарантаваць выкананне дамоўленасцей. Бо ў Лукашэнку ці рэжыму нічога не замінае дамовіцца, а потым перакруціць усё па-свойму. Таму тут патрэбныя дзяржавы, кааліцыя дзяржаваў, якія гарантуюць выкананне дамоўленасцяў. 

    – Гэта цалкам рэалістычны сцэнар, тэмы перамоваў, дарожныя карты перамоваў абмяркоўваліся яшчэ восенню, але тады магчыма не было такога моцнага ціску на Лукашэнку і не было магчымасці гэтую дарожную карту рэалізаваць.

    Прагаласаваць за мірнае рашэнне крызісу праз перамовы можна тут:

    Чат-бот: @golosby_bot
    Сайт платформы «Голас»: http://bit.ly/golos-world

    Апошнія навіны