• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская адправілася з працоўным візітам у Швейцарыю, каб падтрымаць рэзалюцыю ААН супраць рэжыму Лукашэнкі

    15 сакавіка, 2022

    Год таму падчас візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з дэлегацыямі і спецдакладчыкамі ААН. Пасля гэтага Рада па правах чалавека ААН прыняла рэзалюцыю, якая запусціла механізм ААН па расследаванні і дакументаванні злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі. Расследаваннем заняўся Офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.

    17 сакавіка 2022 года ў Радзе па правах чалавека ААН будзе прэзентаваны спецыяльны даклад пра злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі. Гэты даклад з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Ён адкрые дарогу да прыцягнення да адказнасці памагатых рэжыму, якія ўдзельнічаюць у масавых рэпрэсіях, – праз інструменты міжнародных судоў і ўніверсальнай юрысдыкцыі.

    Святлана Ціханоўская правядзе брыфінг у падтрымку рэзалюцыі паслам па правах чалавека. Ад гэтай рэзалюцыі залежыць далейшая палітыка ў дачыненні да Беларусі і рэжыму. ААН павінен выкарыстоўваць усе існыя механізмы, каб прадухіліць гуманітарную катастрофу і не дапусціць уцягвання беларускіх войскаў у вайну ва Украіне. Ціханоўская плануе звярнуць увагу на дыскрымінацыю, з якой сутыкаюцца беларусы, і магчымыя наступствы рэферэндуму, якія набываюць моц 15 сакавіка.

    16 сакавіка Ціханоўская сустрэнецца ў Берне з дзяржсакратаром Швейцарыі і прэзідэнтам парламента. Ціханоўская ўздыме пытанне фармальнага непрызнання рэжыму, падтрымкі для беларускіх праваабарончых арганізацый, пошуку і блакіроўкі рахункаў саўдзельнікаў рэжыму Лукашэнкі, а таксама золатавалютных рэзерваў, каб рэжым не мог выдаткаваць гэтыя сродкі на вайну.

    Апошнія навіны