• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Мільёны амерыканцаў цяпер ведаюць, што адбываецца ў Беларусі: Ціханоўская – у амерыканскіх СМІ

    20 ліпеня, 2021

    Гэтай раніцай у Вашынгтоне Святлана Ціханоўская разам з сенатарам Джын Шэйхін з'явілася ў ранішнім тэлешоу Morning Joe, якое глядзяць мільёны амерыканцаў. У гэтым выпуску шоу асаблівую ўвагу канал MSNBC прысвяціў Беларусі. Выпуск можна паглядзець тут.

    Ціханоўская распавяла пра апошнія рэпрэсіі супраць журналістаў і актывістаў і адзначыла, што пачынае кожную раніцу з чытання навін і інфармацыі пра новыя затрыманні ў краіне. Беларуская лідарка заявіла, што ЗША як моцная дэмакратыя павінны заступацца за тых, хто змагаецца за сваю свабоду.

    За першыя дні свайго візіту Ціханоўская ўжо дала інтэрв'ю Voice of America, National Interest і Foreign Policy, пабывала ў эфіры CNN, пагутарыла з рэдакцыяй Washington Post, сустрэлася з прадстаўнікамі Асацыяцыі карэспандэнтаў пры Дзярждэпартамэнце ЗША, прыняла ўдзел у дыскусіі Atlantic Council пра тое, як ЗША могуць дапамагчы Беларусі.

    Апошнія навіны