• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Цяпер кожны можа прыйсці на асабістую размову з Ціханоўскай і яе камандай

    10 лютага, 2022

    Кожны дзень у чат-боты, на пошту і ў сацсеткі Офіса прыходзіць мноства пытанняў і прапаноў. Цяпер, каб мець магчымасць размаўляць з беларусамі напрамую, Святлана Ціханоўская запускае новы фармат камунікацыі. Па пятніцах з 14:00 да 16:00 (па Мінску) вы можаце патрапіць на персанальную анлайн-сустрэчу са Святланай і яе камандай і асабіста задаць пытанне ці абмеркаваць сваю праблему.

    • Навошта гэта патрэбна?

    Мы разумеем, як вырас узровень страху і знізіўся ахоп аўдыторыі разбураных медыя. Таму для беларусаў, якія хочуць нешта спытаць у нас, зразумець наш план лепш, разабрацца, як яны могуць дапамагчы агульнаму руху і папрасіць падтрымкі – Святлана Ціханоўская прапануе магчымасць персанальнай камунікацыі.

    Рэгіструйцеся па гэтай спасылцы – https://zoom.us/meeting/register/tJArdeGurjwvG9FDWhZeIsWhOxjr9aXCsdcY – і мы назавем ваш персанальны час, калі вы можаце падлучыцца да размовы. На званку не будзе трэціх асобаў, таму гэта бяспечны фармат для прамых зносінаў са Святланай Ціханоўскай і чальцамі яе каманды.

    Апошнія навіны