• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаркай Швейцарскай Канфедэрацыі: Швейцарыя ўвядзе санкцыі супраць Лукашэнкі і дапаможа беларускім праваабаронцам

    16 сакавіка, 2022

    Сёння ў Жэневе Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаркай Швейцарскай Канфедэрацыі Лівіяй Леў.

    • Дзяржсакратарка Леў паведаміла, што з сённяшняга дня Швейцарыя далучыцца да санкцый ЕС, у тым ліку супраць Лукашэнкі, ягонага атачэння, вайсковых чыноўнікаў, і падтрымае санкцыі супраць банкаў, звязаных з рэжымам.
    • Швейцарыя будзе фінансаваць міжнародную платформу па зборы доказаў злачынстваў рэжыму IAPB і падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў.
    • Ціханоўская падзякавала Швейцарыі за дапамогу ў вызваленні палітзняволенай Наталлі Хершэ. Дзяржсакратарка паведаміла, што вызваленне Хершэ не мела ніякіх умоваў і важна працягваць патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі.
    • Нацыянальная лідарка Беларусі папрасіла Швейцарыю ўстрымацца ад уручэння даверчых граматаў Лукашэнку. Па словах дзяржсакратаркі, амбасадарка Швейцарыі не ўручала грамат.
    • Ціханоўская папрасіла Швейцарыю аказаць гуманітарную дапамогу беларусам і беларускім арганізацыям ва Украіне. Яны дамовіліся найбліжэйшым часам абмеркаваць гэтае пытанне на практычным узроўні.
    • Святлана Ціханоўская і Лівія Леў таксама абмеркавалі міжнародныя механізмы па прыцягненні вінаватых у злачынствах у Беларусі да адказнасці, у тым ліку праз міжнародныя суды і інструменты ўніверсальнай юрысдыкцыі.

    Photos by the Office of the State Secretary of Switzerland
    Апошнія навіны