• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Кіраўнікі парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» запісалі навагоднія і калядныя віншаванні ў падтрымку беларусаў і Беларусі

    05 студзеня, 2023

    На сённяшні дзень парламенцкія групы «За дэмакратычную Беларусь» існуюць у 13 нацыянальных парламентах. Кіраўнікі некалькіх з іх запісалі навагоднія і калядныя віншаванні ў падтрымку беларусаў і Беларусі:

    • Дэпутатка шведскага парламента, сузаснавальніца парламенцкай групы «За свабодную і дэмакратычную Беларусь» у Швецыі Каміла Хансен

    «Мы пакідаем 2022 ззаду, мы пражылі гэты год са смуткам і надзеяй. Мы бачылі і жахі вайны, і дэмакратычную барацьбу за свабоду і правы чалавека.

    Дэпутаты шведскага парламента сфармавалі ў 2021 годзе групу «За свабодную і дэмакратычную Беларусь». Мы сочым за цяжкай і важнай працай, якую робіць Святлана Ціханоўская і яе каманда, рыхтуючыся да дэмакратычнай і свабоднай Беларусі. Мы і надалей будзем месцам сустрэчы сяброў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі ў Швецыі. Мы падтрымліваем вас!

    Давайце пачнем новы 2023 з надзеяй. Надзеяй на свабоду. Надзеяй на дэмакратыю. Надзеяй на свабодную і дэмакратычную Беларусь. Надзеяй на свет!

    З найлепшымі пажаданнямі з нагоды Новага года, Каміла Хансен». 

    • Старшыня Камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы, кіраўнік парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Літве Жыгімантас Павілёніс

    «2022-ты быў не толькі годам «праблемаў і выклікаў», але гэта і год «абуджэння», таму што, толькі сёлета, голас «акрываўленых земляў» (ад Балтыйскага да Чорнага мора) стаў і голасам усяго свабоднага свету. Гэта быў год, калі спалі ўсе маскі і ўвесь вольны свет убачыў, хто такія Пуцін і Лукашэнка. Мы ўсе нарэшце аб'ядналіся, Украіна адбіла атаку на нас усіх, якая была вельмі працяглая і цяжкая. Таму я веру, што 2023 год будзе годам ісціны і годам перамогі над самым злом і старым рэжымам КДБ у Маскве, які забіў мільёны беларусаў, украінцаў, літоўцаў і саміх рускіх. Гэта будзе год, у якім мы ўсе пачнем ствараць нашую будучыню і свабодную Еўропу. Але гэта таксама будзе год і самай галоўнай бітвы з рэжымам Пуціна і Лукашэнкі, так што, браты і сёстры, рыхтуйцеся, рыхтуйце сваё месца ў свабоднай Еўропе. Мы не можам прайграць!

    Жыве Беларусь

    За нашу і вашу свабоду!» 

    • Кіраўніца парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Грузіі Хатыя Дэканаідзэ

    «2022 год быў вельмі цяжкі, поўны болю, паколькі ўсе мы з'яўляемся сведкамі варварскага генацыду ўкраінцаў тэрарыстычнай Расійскай Федэрацыяй. Але гэта быў таксама год незвычайнай і небывалай адвагі ўкраінцаў, якія змагаюцца за сваю зямлю і будучыню. 24 лютага правяло выразную чырвоную мяжу паміж святлом і цемрай, і гісторыя дасць вялікую перавагу тым, хто абараняе святло і дапамагае Украіне ў вайне з расійскімі тэрарыстамі.

    Украінцы змагаюцца за будучыню Украіны, Грузіі і Беларусі. Нам неабходная свабода быць часткай Еўропы. Я ўпэўненая, што свабодны і цудоўны народ Беларусі працягне змагацца за будучыню і пакладзе канец акупацыі Беларусі Лукашэнкам і яго рэжымам. Нам трэба быць разам, падзяліць поспех і адказнасць адно за аднаго і сустрэць 2023 год як год свабоды і перамогі». 

    • Кіраўніца парламенцкай групы Марына Марозава і група «За дэмакратычную Беларусь» у Малдове

    Больш падрабязна пра групы і парламенцкую працу – у канале дарадцы Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі.

    Апошнія навіны