• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з НДА, якія працуюць з Беларуссю

    07 кастрычніка, 2021

    Удзельнікамі сустрэчы былі прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Беларускага Дома, «Краіны для Жыцця», Цэнтра беларускай салідарнасці, Беларусі ў Фокусе, Прэс-клуба і Дэмакратычнага хаба.

    Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна, каб дапамога і праца былі скіраваныя найперш на тых, хто ў Беларусі: «Нам важна быць тылам, падтрымліваць тых, хто ў краіне, хто працягвае барацьбу за свабоду і рызыкуе кожны дзень. Важна падтрымліваць сем’і рэпрэсаваных, каб кожны, хто змагаецца, ведаў, што не застанецца адзін у цяжкі час». 

    Таксама яна заклікала думаць і клапаціцца пра тых, хто ўцякае ад рэжыму: «Многія не хочуць з’язджаць, але выезд з Беларусі становіцца нечаканым, вымушаным рашэннем, з якім складана справіцца самому. Больш за тое, вельмі важна, каб быў пункт уваходу, аднаго вакна – калі чалавек адчувае пагрозу і ведае, да каго звярнуцца па дапамогу».

    Разам з беларускімі арганізацыямі Ціханоўская абмеркавала спосабы дапамогі: што цяпер найбольш важна, якім чынам дыяспары могуць дапамагаць больш эфектыўна. «Два тыдні таму мы сабраліся з беларускімі дыяспарамі з 27 краінаў свету. Пазнаёміліся, даведаліся, хто чым займаецца. Пачалі дыскусію, як разам ажыццяўляць працу. Цяпер будзем весці сумесную дзейнасць».

    Яны дамовіліся ў найбліжэйшы час прааналізаваць, якія арганізацыі працуюць у Польшчы, чым займаюцца для Беларусі і якія ў іх ёсць патрэбы. Таксама ў планах правесці канферэнцыю мясцовых арганізацыяў і ініцыятываў.

    Акрамя гэтага, Ціханоўская наведала памяшканне Беларускага Дома, і заклікала яго кіраўніцтва зрабіць прастору адкрытай і даступнай для ўсіх беларусаў Варшавы.

    Апошнія навіны