• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дасылайце лісты Сяргея Ціханоўскага ў чат-бот канала «Турма Для Жыцця»

    21 снежня, 2021

    Канал «Турма Для Жыцця» створаны як голас Сяргея Ціханоўскага з няволі. Тут публікуюцца ягоныя вершы, цытаты, лісты і тое, што ён палічыў цікавым і важным для ўсіх беларусаў. У сваіх лістах ён не толькі цытуе Гандзі ці Салжаніцына, але і расказвае пра ўмовы і рэаліі, у якіх вымушана знаходзяцца тысячы беларусаў.

    Дасылайце ў чат-бот @strana_turma_bot лісты Сяргея, якія вы атрымалі ад яго з траўня 2020 года. Таксама дасылайце лісты, паштоўкі, малюнкі, якія вы дасылаеце Сяргею Ціханоўскаму. Дзякуй вам за добрыя словы, якія вы ўжо даслалі ў чат-бот! Пішыце самому Сяргею па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.

    Калі вашыя лісты не даходзяць да Сяргея, вы можаце адправіць іх па адрасе 246012 Гомель, а/с 125 Рэчыцкі праспект, 91. Тады яго маці захавае іх для яго.

    Апошнія навіны