• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Люты 2022 / Выпуск 3

    28 лютага, 2022

    Спампаваць дайджэст па пытаннях адукацыі і навукі можна па спасылцы.

    • Рэпрэсіі

    – 27 лютага падчас антываенных акцый пратэсту февраля во время антивоенных акций протестов былі затрыманыя студенты: Марыя Седышова, ГрДУ; Нэллі Багамолава, ГрДУ; Аляксей Чаркасаў, БДУ; Данііл Дылеўскі, БДУ; Артур Баран, БДЭУ; Ксенія Чорнапятава, БДЭУ; Дар'я Цалкавікова, МДЛУ; Ганна Саўчанка, МДЛУ; Кацярына Шэлехава, БДПУ; Дзмітрый Князеў, БДАТУ.

    – У Мінску калі выбарчага ўчастка на тэрыторыі школы № 134 была затрымана вядомая перакладчыца і выкладчыца англійскай мовы, выпускніца МДЛУ Вольга Калацкая. Раней, 24 сакавіка 2021 года яна атрымала 2 гады «хатняй хіміі» за аплявуху прапагандысту Рыгору Азаронку. Па выніках суда Вольга была аштрафаваная на 150 б.в. і адпушчана. Таксама быў затрыманы выпускнік МДЛУ Яўген Кіямаў (атрымаў 15 сутак арышту).

    – У Гомелі за антываенны пікет была затрымана кандыдат навук, выкладчыца ГДУ ім. Скарыны Ірына Кучвальская (атрымала 15 сутак арышту).

    – 28 лютага  былі затрыманыя і дастаўленыя ў ІЧУ на Акрэсціна як мінімум 7 навучэнцаў Ліцэя БДУ. Па інфармацыі партала dev.by, іх ужо адпусцілі. 

    – 28 лютага былі затрыманыя  і адпраўленыя ў ІЧУ на Акрэсціна студэнткі філалагічнага факультэта БДУ Яўгенія і Любоў Субач, дачкі беларускай пісьменніцы Ганны Севярынец. Таксама вядома пра затрыманне былой выкладчыцы МДЛУ Наталлі  Дулінай. 

    – Магістрантка БДПУ Настасся Кухарава прызнаная палітвязнем. Яна была затрымана за ўдзел у адным з нядзельных маршаў, ёй пагражае да пяці гадоў «хіміі» ці да чатырох гадоў калоніі.

    – 18 лютага дома быў затрыманы студэнт БІП – Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій Канстанцін Зімніцкі. Па словах супрацоўнікаў АМАПа, яго затрымалі нібыта «за хуліганства, экстрэмізм і наркотыкі».

    – 18 лютага адбыўся ператрус у былога выкладчыка МДУ імя Куляшова, кандыдата гістарычных навук Аляксандра Агеева, які раней быў звольнены з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі.

    – Вольны прафсаюз БДУ паведаміў аб затрыманні былога выкладчыка ФФСН Таццяны Сініцы і дацэнта журфака Ганны Курэйчык. Абедзвюх жанчын асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту. Верагодна, затрыманні адбыліся ў межах падрыхтоўкі да рэферэндуму 27 лютага.

    – 18 лютага Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня, былога студэнта хімфака БДУ Арцёма Баярскага на прысуд Мінгарсуда, паводле якога ён быў асуджаны на 5 год калоніі. Скаргу разглядала судовая калегія пад старшынствам суддзі Андрэя Кавальчука. Прысуд пакінулі без зменаў.

    – Філосаф Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўку на 13-ты дзень. Паводле яго словаў, з размовы са следчым ён заключыў, што «справа зрушылася з мёртвай кропкі». Аднак ягоныя патрабаванні не былі выкананыя ў поўнай меры. 18 лютага адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Галадоўка Мацкевіча: спыненая або прыпыненая?».

    – З БДУ звольнілі прафесара кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, члена асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Наталлю Абрашыну-Жадаеву, якая раней запісала відэа ў падтрымку свайго звольненага калегі Максіма Шундалава. Прычынай звальнення, агучанай на сходзе прафкама, стала парушэнне этыкі, пропуск заняткаў (з-за ператрусу КДБ) і зварот супраць звальнення супрацоўнікаў універсітэта. Наталля назвала звальненне “спробай любой цаной выслужыцца перад «замоўцам» і апублікавала адкрыты зварот да ўладаў.

    – Звольненыя «па спісах» выкладчыкі расказалі пра звальненні ў ВНУ і пра тое, як гэта адбіваецца на якасці адукацыі. Як правіла, звальняюць тых, каго цанілі і любілі студэнты, у т.л. «моцных і крутых спецыялістаў». Прымушаюць звольніцца «па сваім жаданні», і ў некаторых выпадках потым клічуць зноў працаваць, але ўжо па дамове падраду.

    • Палітыка рэжыму

    – Міністэрства абароны РБ збірала прадстаўнікоў Мінадукацыі, рэктараў і прарэктараў вядучых універсітэтаў Беларусі на вайсковым стрэльбішчы ва Уруччы для «інструктарска-метадычнага занятку па агнявой падрыхтоўцы». Удзельнікі мерапрыемства вывучалі правілы стральбы, знаёміліся з узорамі стралковай зброі і спаборнічалі ў стральбе.

     – Дыскрымінацыя рэжымам беларускай мовы ў галіне адукацыі прадстаўлена ў апублікаванай «Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў» інфаграфіцы.

    – З'явілася інфармацыя пра праект пастановы, згодна з якім заробак выкладчыкаў музыкі і фізкультуры ў дзіцячых садах будзе разлічвацца зыходзячы з колькасці дзіцячых груп,  а не ўласна дзяцей, што ў выніку зменшыць аплату працы і павялічыць нагрузку. Педагогі збіраюць подпісы супраць такога рашэння і пішуць калектыўныя лісты ў Міністэрства працы і сацабароны, а таксама ў Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі.

    – Вучоны-астрафізік, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі НАН Беларусі Іван Сіўцоў расказаў у інтэрв'ю , ў якім стане знаходзіцца беларуская навука і навуковыя інстытуты пры цяперашнім рэжыме: «жыццё ў коме з адключаным апаратам жыццезабеспячэння», «супрацоўнікі літаральна на галодным пайку <…> добра жывуць толькі тыя, хто піша праграмныя дакументы пад цяперашнюю ідэалогію», «сыходзяць спецыялісты, якіх адзінкі, накірунак проста перастае існаваць».

    • Грамадзянская супольнасць і адукацыя

    – «Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў» ад імя беларускага студэнцтва выступіла з рашучым асуджэннем расійскай агрэсіі ва Ўкраіне. «Мы выказваем салідарнасць з украінскімі студэнтамі і студэнткамі, прызыўнікамі і валанцёрамі <…> Мы заклікаем увесь беларускі народ, а таксама іншыя студэнцкія саюзы да салідарнасці з Украінай», – гаворыцца ў заяве.

    – 21 лютага Павел Латушка правёў агульнанацыянальную дыктоўку на беларускай мове, прымеркаваную да міжнароднага Дня роднай мовы.

    – Да Дня роднай мовы ініцыятыва «Вольная мова» правяла сусветны марафон «24 гадзіны беларускай мовы». 58 вядучых з усяго свету правялі 64 мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел больш за 1000 чалавек.

    – Выкладчык Сяргей Альшэўскі, вядомы як аўтар праекта «Народны падручнік» і былы дырэктар «Прэс-клуб Беларусь» (быў затрыманы ў 2020 г. за дачыненне да «Прэс-клуба» і правёў у СІЗА больш за паўгода), разабраў некалькі цікавых сітуацый, у якія можа патрапіць школьнік пасля прыняцця новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі.

    – Віктар Малышчыц,  выкладчык астраноміі і фізікі, які актыўна працуе з алімпіяднікамі, падзяліўся сваімі ўражаннямі пра настроі ў асяроддзі найбольш матываваных беларускіх школьнікаў: «Яны на памяць ведаюць графік алімпіяд расійскага «Рассупрацоўніцтва», ведаюць падрабязнасці паступлення і навучання ў Польшчы, вучаць чэскую мову і пішуць матывацыйныя лісты ў амерыканскія ВНУ. Амаль ніхто з іх нават не задумваецца пра тое, каб застацца тут».

    • Падрыхтоўка да рэформы адукацыі 

    – Праграма «Беларуская адукацыя на шляху пераменаў» 17 лютага правяла анлайн-сустрэчу «Адукацыйная няроўнасць у Беларусі», прысвечаную няроўнасці ў адукацыі. У якасці экспертаў выступілі: магістр педагогікі, аўтар адукацыйных праектаў Дзмітрый Макарчук, спецыяліст па пытаннях адукацыйнай няроўнасці ў міжнароднай арганізацыі «Teach for All» Анастасія Байчарава, настаўніца матэматыкі Таццяна Карпіневіч.

    • Міжнародныя магчымасці

    – Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced learning and training)» аб'явіў конкурс на атрыманне фінансавай падтрымкі для праходжання анлайн-курсу і/або здачу кваліфікацыйнага/міжнароднага іспыту па прафесіі або англійскай/іншай еўрапейскай мове. Конкурс прызначаны для рэпрэсаваных/якія знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій настаўнікаў, выкладчыкаў, маладых спецыялістаў, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі. Прыём заявак — да 24 сакавіка 2022 г.

    – Міжнародная Асацыяцыя Фатаграфіі і Тэорыі запрашае на канферэнцыю, якая прысвечаная феномену фатаграфіі ва ўмовах найноўшых тэхнічных дасягненняў. Сярод тэм форума: пашыраныя магчымасці візуалізацыі, мастацтва і новыя тэхналогіі, этычныя і сацыяльна-палітычныя аспекты высокатэхналагічнай цывілізацыі. Прыём заявак і тэкстаў даклада – да 30 красавіка 2022 г.

    – Амбасада Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве прапануе грант у памеры да 50000 еўра для грамадскіх арганізацый на праекты, накіраваныя на развіццё і актывізацыю грамадзянскай супольнасці Беларусі, мадэрнізацыю эканомікі, зацвярджэнне каштоўнасці свабоды і правоў чалавека. Заяўкі прымаюцца на англійскай мове да 13 сакавіка 2022 г.

    – Цэнтр Еўрапейскіх Даследаванняў Карлтанскага ўніверсітэта (Атава, Канада) і Фонд «Конрад-Адэнаўэр-Штыфтунг» запрашаюць навуковага супрацоўніка на стыпендыяльную праграму па трансатлантычных адносінах у верасні-снежні 2022 г. Прыём заявак – да 29 красавіка 2022 г.

    – Арганізатар навучання за мяжой «Book for study» запрашае выпускнікоў школ і іх бацькоў на анлайн-канферэнцыю «ЗША vs. Канада: куды паехаць вучыцца ў 2022/2023», якая пройдзе 16 сакавіка 2022 г. На канферэнцыі будуць разглядацца правілы прыёму 2021-2022 у навучальных установах ЗША, Канады, заходнееўрапейскіх краін, Кітая. Таксама можна будзе даведацца пра розныя стыпендыі і гранты, пачуць пра асабісты досвед студэнтаў, якія прайшлі навучанне за мяжой, атрымаць персанальную кансультацыю экспертаў па навучанні за мяжой.

    – Факультэт мастацтваў і сацыяльных даследаванняў Карлстадскага ўніверсітэта (Швецыя) запрашае суіскальнікаў на пасаду старэйшага выкладчыка па гендэрных даследаваннях. Веданне англійскай мовы абавязковае. Прыём заявак – да 15 красавіка 2022 г.

    – «Беларуская адукацыя на шляху пераменаў» запрашае на анлайн-курс «Дыдактычная майстэрня», які прадстаўляе сабой практыкаарыентаваную праграму для распрацоўшчыкаў, метадыстаў, выкладчыкаў і экспертаў, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі дарослых. Па словах арганізатараў, падчас курса ўдзельнікі змогуць прааналізаваць свой досвед і ўключыць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў сваю выкладчыцкую дзейнасць.

    Апошнія навіны