• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Ізаляваць беларусаў нельга». Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Латвіі

    09 чэрвеня, 2022

    Сёння, 9 чэрвеня, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам.

    Святлана Ціханоўская падзякавала прэзідэнту за ўдзел у акцыях салідарнасці з Беларуссю і за тое, што Латвія не прызнае рэжым Лукашэнкі і падтрымлівае дэмакратычныя сілы на ўсіх міжнародных арэнах.

    Ціханоўская патлумачыла, чаму важна працягваць выдачу візаў рэпрэсаваным беларусам, нягледзячы на ​​вайну і дзеянні рэжыму. «Рэжым праводзіць палітыку самаізаляцыі, але ізаляваць беларусаў нельга. Тысячы беларусаў, дзясяткі прадпрыемстваў і арганізацый знайшлі прытулак у Латвіі. І я пачула ад іх шмат словаў падзякі за тое, як цёпла Латвія прымае беларусаў», – сказала Ціханоўская.

    На сустрэчы Святлана Ціханоўская расказала пра справу трох беларускіх партызанаў, якім пагражае пазбаўленне волі. Яна адзначыла, што рэпрэсаваныя беларусы мусяць мець магчымасьць разлічваць на кампенсацыю і рэабілітацыю. Калі пачалася вайна, многія беларусы пачалі рабіць усё, каб яе спыніць. Нягледзячы на ​​рэпрэсіі, нашыя партызаны спрабавалі спыняць расійскія цягнікі, многія беларусы перадавалі ў «Беларускі Гаюн» інфармацыю пра перамяшчэнне войскаў. Многіх пераследвалі. З лютага затрымана больш за 1700 чалавек», – падкрэсліла беларуская лідарка.

    Абмяркоўваўся таксама транзіт збожжа праз Беларусь. Ціханоўская назвала ўгоду са зняццем санкцый у абмен на транзіт непрымальнай. Яна адзначыла: «Гэтая ўгода перакрэсліла б шмат з таго, што было зроблена Еўрасаюзам за апошнія паўтары гады. Санкцыі не павінны быць прыпыненыя, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні, спыненыя рэпрэсіі і распачатыя перамовы пра новыя сумленныя выбары».

    Таксама абмяркоўвалася стварэнне беларускага цэнтра ці беларускага дома ў Латвіі, які мог бы стаць цэнтрам беларускай дыяспары і атрымаць афіцыйны ці паўафіцыйны статус. Такі цэнтр ці «дом» дазволіў бы ўмацаваць беларуска-латвійскія культурныя сувязі, а таксама падтрымліваць сувязь з латвійскімі ўладамі на сталай аснове.

    Святлана Ціханоўская прапанавала прэзідэнту разглядзець магчымасць запуску стыпендыяльнай праграмы ў галіне дыпламатыі і дзяржаўнага кіравання для тых беларусаў, якія будуць працаваць ва ўрадзе свабоднай Беларусі. Прэзідэнт сказаў, што абмяркуе прапановы з урадам.

    Апошнія навіны