• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 2 красавіка

    03 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • BYSOL запусціў збор для жанчын, якія перажылі сексуальны гвалт на вайне. Прама цяпер фонд ставіць за мэту сабраць 10 000 еўра. Гэтыя грошы патрэбныя, каб закупіць медыкаменты і кантрацэптывы для пацярпелых жанчын. Для тых, хто зазнаў гвалт і цяпер мае патрэбу ў медыцынскай ці псіхалагічнай дапамозе, таксама запусцілі бот у тэлеграме – @bysol_women.
    • Беларусы Грузіі збіраюць гуманітарную дапамогу для Украіны.
    • Беларусы і ўкраінцы Беластока і Падляскі арганізавалі сумесную акцыю ў падтрымку Украіны. У ёй прынялі ўдзел больш за 50 чалавек.
    • Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра візы, ВНЖ і рэлакацыю для беларусаў у краінах Еўропы: у Мінску іх выдаюць, краіны Балтыі па-ранейшаму выдаюць гуманітарныя, беларусы ў Чэхіі змогуць атрымаць ВНЖ. Больш падрабязна – тут.
    • Украіна канфіскуе новыя вагоны БЧ. Супрацоўнікі «Укрзалізниці» выявілі амаль 1400 вагонаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Палтаўскай і Днепрапятроўскай абласцей. Уладальнікамі вагонаў з'яўляюцца фізічныя і юрыдычныя асобы з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

    #інфармацыйныфронт

    • Мінчане пратэстуюць і выказваюцца супраць вайны на вуліцах горада.
    • «Честные люди» расказваюць, як змагацца з мовай прапаганды і расказваць сваім родным, блізкім сумленныя і праўдзівыя навіны.
    • Валынская абласная Рада звярнулася да беларусаў: «У нас агульная гісторыя і агульны вораг».
    • Выйшаў новы выпуск «Вестника» для беларускіх абласных цэнтраў. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб наблізіць агульную перамогу. Спампаваць можна тут.
    • Таксама выйшаў новы выпуск «Честной газеты». Спампаваць можна тут.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны