• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 25 красавіка

    26 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #сабатажпрацырэжыму

    • Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае адсочваць перамяшчэнні расійскіх войскаў па Беларусі: частка 1, частка 2.
    • Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 25 красавіка: прапагандысты працягваюць абгрунтоўваць неабходнасць уключэння Беларусі ў перамоўны працэс паміж Расіяй і Украінай.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Фонд BYSOL адправіў яшчэ 2 аўтамабілі ва Украіну: джып і пікап. Дапамога даехала дзякуючы Лане Косач-Квітка, а пастаўка стала магчымай дзякуючы працы з фондам Восток SOS, адзначае BYSOL.
    • У Кракаве беларусы выйшлі на марш у падтрымку Украіны.
    • Беларусы Шчэціна выйшлі на акцыю салідарнасці з затрыманымі ўдзельнікамі незалежных прафсаюзаў.
    • Беларусы Лондана правялі акцыю ў падтрымку Украіны.
    • Беларусы Батумі, ініцыятыва ДАР, фонд BYSOL адправілі гуманітарную дапамогу і рыштунак беларускім добраахвотнікам.
    • Цэнтр беларускай салідарнасці аказвае дапамогу ўсім людзям, якія былі вымушаныя ратавацца ад рэпрэсій у Беларусі ці вайны ва Украіне. Гэта юрыдычная і псіхалагічная дапамога, а таксама пошук часовага жылля. Больш падрабязна па спасылцы.

    #непадпарадкаванне

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты»: у ёй – інфармацыя пра стан буйных беларускіх прадпрыемстваў, дзённік байца УСУ, думкі Андрэя Макарэвіча, доктара Камароўскага і шмат іншага. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат – так вы дапаможаце выратаваць беларусаў ад тэлевізара. Спампаваць «Честную газету» можна тут.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны