• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Усяго за тры дні беларусы вярнулі сабе пачуццё адзінства і большасці»

    21 сакавіка, 2021

    «За тры дні за перамовы прагаласавалі больш за 620 тысяч беларусаў. Гэта абсалютны рэкорд для ўсіх апытанняў ў «Голасе» з лета 2020-га.

    Рэакцыя рэжыму адбылася хутка. Прапаганда распавядае пра тое, у чым рэжым разбіраецца лепш за ўсё – фальсіфікацыі і накруткі. Яны адключаюць інтэрнэт, блакуюць сайты, прымушаюць людзей галасаваць «супраць». Яны хочуць зноў пасеяць страх – але з кожным днём толькі ўзмацняюць свой уласны.

    Але ў іх няма ніводнай магчымасці заблакаваць чат-боты, праз якія вы галасуеце. Калі вас вымусілі прагаласаваць «супраць», вы можаце дома бяспечна аддаць паўторны голас «за» – залічыцца толькі апошні вынік. За 8 месяцаў існавання «Голаса» ні адзін нумар не быў рассакрэчаны. Вы можаце прагаласаваць і выдаліць перапіску – і тады не застанецца ніякіх слядоў.

    Памятайце: нам спрабуюць перашкодзіць, таму што ў гэтага галасавання ўжо ёсць вынікі. У АБСЕ беспрэцэдэнтна хутка зрэагавалі на галасаванне за перамовы. Ініцыятыву падтрымалі ўсе дэмакратычныя сілы Беларусі, уключаючы Каардынацыйную Раду, Паўла Латушку, Валерыя і Вераніку Цапкала, ByPol, фонды салідарнасці і грамадзянскія ініцыятывы. МЗС Славеніі, МЗС Аўстрыі, старшынства Швецыі ў АБСЕ, місія ЗША ў АБСЕ, эксперты, парламентарыі нацыянальных парламентаў і Еўрапарламента – усе яны падтрымалі нас і гатовыя дапамагчы Беларусі. І для гэтага ім патрэбны ваш голас.

    Вы ж адчуваеце: усяго за тры дні мы зноў вярнулі сабе пачуццё адзінства і большасці. Галасаванне наглядна паказвае, што беларусы не здаюцца і хочуць пераменаў. Мы зноў адчуваем падтрымку ўсяго свету. І ведаем, што голас беларусаў ужо пачуты. Давайце зробім яго яшчэ мацней!»

    Прагаласуйце за выхад з крызісу шляхам перамоў. Дапамажыце ўсім сябрам, сваякам, суседзям і калегам зрабіць гэта:

    Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    Прамая спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb

    Апошнія навіны