• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «У Беларусі кожны дзень парушаюць бяспечнае асяроддзе для жанчын»

    15 сакавіка, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве Камісіі ААН па становішчы жанчын, прысвечаным тэме лідарства жанчын і бяспечнай працы праваабаронцаў, чальцоў жаночых арганізацый і фемінісцкіх рухаў. Суарганізатарам дыскусіі стала Міністэрства замежных спраў, ЕС і міжнароднага супрацоўніцтва Іспаніі.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская:
    –  распавяла пра рэпрэсіі над праваабаронцамі, прадстаўнікамі жаночых супольнасцяў у Беларусі;
    – падзялілася гісторыямі актывісткі-феміністкі Юліі Міцкевіч, кіраўніцы дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка;
    – паведаміла пра формы рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць жанчын, пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў турмах і 49 жанчын сярод палітычных зняволеных;
    – заклікала ўдзельнікаў мерапрыемства быць больш актыўнымі і аказваць больш дапамогі беларускім жанчынам.

    Спікеркамі панэльнай дыскусіі таксама сталі дзяржсакратарка па замежных справах краін Лацінскай Амерыкі і карыбскага басейна ўрада Іспаніі Крысціна Галах, туніская адвакатка і палітык Бохру Белхадж Хміда, каардынатарка Глабальнай рады моладзі карэнных народаў Мексікі Джэсіка Вега Артэга.

    Апошнія навіны