• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю BBC HardTalk

    11 сакавіка, 2022

    Падчас візіту ў Лондан Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю BBC HARDTalk з аўдыторыяй больш за 70 млн гледачоў па ўсім свеце. Вось яго ўрывак:

    Ціханоўская: – Мы не хочам вяртацца ў мінулае, не хочам назад у часы СССР і эру «уплываў». Мы хочам быць незалежнай краінай са сваёй культурай і мовай. Краінай, дзе людзі могуць рухацца ў тым напрамку, у якім яны самі хочуць. Дзе яны не будуць пад уплывам трэціх краінаў. Гаворка ідзе пра людзей і іх незалежнасць.

    BBC: – Ці праўда, што лёс Беларусі залежыць ад лёсу Украіны? Калі ў Пуціна атрымаецца замацаваць свой кантроль, падпарадкаваўшы сабе Украіну, гэта будзе катастрофай для вашых спробаў прыбраць Лукашэнку.

    Ціханоўская: – Пагаджуся, што лёс Беларусі моцна звязаны з лёсам Украіны. Ад зыходу вайны залежыць тое, наколькі доўга мой муж будзе працягваць сядзець у турме. Наколькі доўга тысячы нявінных людзей будуць працягваць сядзець у турме. Нашая задача цяпер – дапамагчы ўкраінскаму народу. І мы верым, што робячы гэта, мы будзем на баку святла.

    Апошнія навіны