• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Першы тыдзень Новага года. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 2-7 студзеня 2023 

    07 студзеня, 2023

    – Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай сабраў больш за 650 000 сумарных праглядаў толькі ў афіцыйных каналах. Дадаткова ён трансляваўся на каналах медыяў.

    – Святлана Ціханоўская накіравала навагоднія віншаванні лідарам 35 дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў, якія падтрымлівалі Беларусь у 2022, і заклікала заставацца з беларусамі ў 2023.

     – Святлана Ціханоўская наведала нунцыятуру ў Вільні і пакінула запіс у жалобнай кнізе з нагоды смерці Папы Бенедыкта XVI.

    – Офіс Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага Кабінету правялі відэасустрэчы. Абмеркавалі кампанію па недапушчэнні ўдзелу беларускіх войск у вайне супраць Украіны. Распрацоўваецца супольная стратэгія дэмакратычных сілаў на транзітны перыяд.  

    – Офіс Святланы Ціханоўскай звярнуўся да міжнародных арганізацыяў з заклікам падтрымаць асуджаных прафсаюзных лідараў і вясноўцаў і патрабаваць іх вызвалення. Выйшаў шэраг заяваў ад прафсаюзных арганізацыяў, Рады па правах чалавека ААН, нацыянальных урадаў.

    – Дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр дала ацэнку новым законам аб грамадзянскай супольнасці, распрацаваных рэжымам Лукашэнкі. Прапанаваныя «законы» істотна абмяжоўваюць удзел грамадзян і незалежных прафсаюзаў у сваёй дзейнасці. Аналіз быў перададзены замежным дыпламатам.

    – Валанцёры Офіса падрыхтавалі карткі, дзе распавялі, што можа зрабіць кожны беларус і беларуска для дапамогі дэмакратычнаму руху. Незалежна ад таго, дзе вы знаходзіцеся, у Беларусі ці за яе межамі, ёсць шмат спосабаў дапамагчы.

    – Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька правёў сустрэчы з кіраўніком групы па Беларусі Еўрапейскага Парламента Ёзасам Алекасам, з сустаршынём групы «За дэмакратычную Беларусь» у Вярхоўнай Радзе Украіны Вадзімам Галайчуком, з кіраўніком Цэнтра па падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі Дайніюсам Жалімасам.

    У канцы лютага дамовіліся арганізаваць сустрэчу кіраўнікоў і прадстаўнікоў дэпутацкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у Еўрапарламенце з мэтай запуску сеткі, а таксама пачаць працу па падрыхтоўцы і правядзенні канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапейскім Парламенце ў чэрвені 2023 года.

    – Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю BBC News, а таксама The Atlantic magazine – аднаму з самых старых і аўтарытэтных часопісаў у свеце.

    Апошнія навіны