• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 2 сакавіка

    02 сакавіка, 2022

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    • Офіс у кантакце з кампаніяй Google. Мы працуем над блакіроўкай дзяржканалаў, якія распальваюць нянавісць супраць украінцаў і адкрыта хлусяць. Яны ўжо пачалі блакаваць прапаганду.
    • Ваеннае прадстаўніцтва: некалькі беларускіх груп ужо змагаюцца на баку ўкраінскай арміі. Мы працуем над стварэннем вайсковага корпуса, куды змогуць увайсці добраахвотнікі і вайскоўцы, якія не гатовыя падпарадкоўвацца Лукашэнку. Мы знайшлі кандыдатаў на ролю камандзіраў такога корпуса, хутка будуць навіны.
    • Офіс правёў брыфінг для паслоў розных краінаў, анлайн-сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапарламента, ЗША, Літвой, Польшчай і іншымі краінамі. Тэмы: гуманітарная катастрофа, рэлакацыя, палітвязні, стаўленне да беларусаў, гуманітарныя калідоры.
    • Ціханоўская за гэтыя дні дала дзясяткі інтэрв'ю галоўным СМІ свету, дзе распавяла, што беларусы – гэта не рэжым, што беларусы робяць для Украіны і як дапамагаюць.
    • BYPOL здзейсніў новую спецаперацыю па блакіроўцы перамяшчэння чыгуначных саставаў ваеннага прызначэння. Пішыце ў BYPOL і рэгіструйцеся ў плане «Перамога».
    • Фонд медыцынскай салідарнасці і «Белыя Халаты» абвясцілі набор беларускіх лекараў для адпраўкі на ўкраінскі фронт.
    • У самвыдата «Честная Газета» выйшаў новы выпуск пра вайну – друкуйце і распаўсюджвайце яго.
    • «Честные люди» стварылі ўлёткі ў межах інфармацыйна-адукацыйнай кампаніі антываеннага руху.
    • Яны ж падрыхтавалі такія дапаможныя матэрыялы «як пераконваць блізкіх, хто верыць прапагандзе» ў фармаце картак.
    • Арганізацыі ў Польшчы сумесна з Радай Культуры распрацавалі і ўжо рыхтуюць да запуску кампанію #BelarusWithUkraine супраць нянавісці да беларусаў – каб наш народ па ўсім свеце перасталі ўспрымаць як агрэсара.
    • Сёння былі паспяховыя спробы сабатажу працы дваццаці банкаўскіх аддзяленняў. Паведамленні пра мінаванне вымушалі іх спыняць працу. Для арганізацыі акцыяў сабатажу на прадпрыемствах – далучайцеся да «Рабочага Руху». Таксама далучайцеся да Кааліцыі Пратэстных Двароў (КПД) і супольнасці МенскРазам.
    • Сёння ва Украіну ідзе першая дапамога ад каманды BySol — каманда закупляе браню, медыкаменты і аўтатранспарт і адпраўляе на фронт.
    • Беларускія медыкі з каманды «еЗдоровье» сабралі рэкамендацыі па першай дапамозе пацярпелым і падрабязныя рэкамендацыі ад псіхолагаў – пра тое, як сябе паводзіць і што рабіць у крызіснай сітуацыі.
    • Уведзеныя санкцыі супраць рэжыму, над якімі працавала эканамічная каманда Офіса разам з ЕС. Яны закрыюць шмат шчылінаў, якімі карыстаўся Лукашэнка. Але рэкамендуем усім беларусам: не захоўвайце грошы ў банках, карыстайцеся наяўнымі. Здымайце з рахункаў, мяняйце на валюту. Рэжым можа блакаваць вашыя зберажэнні і ўклады.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – вось яго маніфест.

    Апошнія навіны