• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Навіны пра Сяргея Ціханоўскага – расказвае яго экс-адвакатка Наталля Мацкевіч

    19 лістапада, 2021

    Наталля Мацкевіч была адвакаткай Сяргея Ціханоўскага, але ее адхілілі прама падчас суда над Сяргеем, а потым выключылі з калегіі адвакатаў. Паколькі Наталля апошнім часам больш за ўсіх стасавалася з Сяргеем асабіста, яна падзялілася інфармацыяй пра яго і сваю працу:

    • Хто цяпер будзе абараняць Ціханоўскага?

    «Справу Ціханоўскага я адразу вяла не адна. Апошнія 2,5 месяцы, праўда, у судзе была толькі я, але цяпер туды вярнуўся Віктар Мацкевіч. Нерэальных высілкаў яму каштавала зноўку пагрузіцца ў працэс, вытрымаць планку. Яны абодва – і адвакат, і падабаронны яе ў выніку ўтрымалі».

    • Як сябе адчувае Сяргей?

    «Сяргей вялікі малайчына. Па-першае, вельмі стрэсаўстойлівы: чалавек 1,5 гады ў зняволенні, з іх 14 месяцаў – у адзіночнай камеры і не змяніўся, захаваў такі ўпарты і выразны погляд на рэчы вакол. Да таго ж, ён вельмі кемлівы, шмат чаму навучыўся з пункту гледжання крымінальнага працэсу. Упэўнена і карэктна даносіць сваю пазіцыю. Працаваць з ім было вельмі камфортна. Што тычыцца побыту, тут нічога не змянілася: ён усё гэтак жа адзін, у маленькай цеснай камеры, па якой не можа прайсці, не задзеўшы плячыма «абстаноўку».

    • Чым займаецца ў СІЗА Ціханоўскі насуперак ціску?

    «Кола крыніц інфармацыі для яго ўвесь час змяншаецца: газеты не аддавалі, зараз шмат чаго няма па падпісцы. Пасля яго прыезду ў Гомель, маці так і не дазволілі перадаць тэлевізар. З адказаў начальніка СІЗА-3 вынікае, што для Ціханоўскага бракуе «электраэнергетычных магчымасцяў» СІЗА. Але гэта ён змог перавесці сабе на карысць: прачытаў велізарную колькасць кніг і развіў свае літаратурныя здольнасці. Ëн жа па адукацыі філолаг. Увогуле, тая карцінка, якую спрабуе маляваць дзяржтэлебачанне, нічога агульнага не мае з рэальным Ціханоўскім. Насамрэч, ён вельмі глыбокі чалавек».

    Увесь тэкст – па спасылцы.

    Апошнія навіны