• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў падтрымаць адно аднаго ў дзень Глабальнага пікета салідарнасці

    29 мая, 2021

    «Увесь свет падтрымлівае беларусаў у нашай барацьбе за свае правы і свабоду ўжо цэлы год. Сёння, 29 траўня, у дзень затрымання Сяргея Ціханоўскага, у дзясятках краін і сотнях гарадоў людзі выйдуць на Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю. У Вільні а 18:00 таксама пройдзе вялікая акцыя. Я абавязкова туды прыйду – прыходзьце і вы!

    Але важней за ўсё, каб беларусы падтрымалі адно аднаго ў Беларусі. Вы можаце выйсці з плакатам або проста надзець белае перад выхадам на вуліцу як частка акцыі #ЦветПротивТьмы, адправіць ліст палітвязням або падтрымаць іх сем'і праз фонды салідарнасці. Вы можаце падтрымаць самога Ціханоўскага, проста пакінуўшы на бачным месцы свае тапкі ў гонар акцыі «Дзе вашы тапкі, беларусы?».

    Самае галоўнае – не заставайцеся ўбаку. Нам разам будаваць новую Беларусь, і пачынаць заўсёды трэба з сябе».

    Апошнія навіны