• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра суд над Уладзімірам Няронскім

    12 студзеня, 2021

    «Сёння пачаўся «суд» над аўтарам YouTube-канала «Слуцк для жыцця» Уладзімірам Няронскім. Уладзімір распавёў суддзю, што ў яго ІЧУ няма ацяплення, а ён голіцца налыса, каб не кусалі вошы. Тры дні ён знаходзіўся ў карцары з клапамі на Акрэсціна. Больш за восем месяцаў яго ўтрымлівалі за кратамі, каб сёння абвінаваціць у абразе чыноўніка і парушэнні грамадскага парадку. Гаворка пра тую самую сустрэчу ў Гродне, на якой затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Да таго моманту Няронскі быў у турме ўжо тры тыдні, але гэта не хвалюе тых, хто будзе выносіць прысуд.

    Усе гэтыя месяцы ў Беларусі збіваюць мірных людзей, прыніжаюць чалавечую годнасць беларусаў, але чалавеку, які падтрымаў майго мужа, пагражае некалькі гадоў у турме.

    Але ў новай Беларусі немагчыма называць нявінных людзей злачынцамі, а злачынцаў – суддзямі і пракурорамі. Таму сёння я перадаю імёны тых, хто вядзе гэты працэс, на ўнясенне ў санкцыйныя спісы. Гэта «пацярпелы» старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі, «суддзя» Аляксандр Рыбакоў, «пракурор» Аляксандр Ляўковіч. Кожны, хто незаконна пазбаўляе іншых людзей свабоды і вядзе палітычныя справы, патрапіць у Адзіную Кнігу Рэгістрацыі Злачынстваў і панясе адказнасць.

    У новай Беларусі палітвязні будуць рэабілітаваныя і атрымаюць кампенсацыі за кошт тых, хто іх затрымліваў, абвінавачваў і судзіў. Так было ў дэмакратычных краінах, якія пазбавіліся ад свайго злачыннага рэжыму. Уладзімір Няронскі і ўсе, хто сёння пакутуе за свае перакананні, гэта героі новай Беларусі, і ставіцца да іх мы будзем адпаведна».

    Апошнія навіны