• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра вайну, якую беларусам спрабуе навязаць рэжым

    25 чэрвеня, 2021

    «Апошнія дні мы часта сталі чуць пра вайну. Людзі, якія незаконна захапілі і ўтрымліваюць уладу ў краіне, кажуць пра сваю перамогу над фашыстамі ў мінулым. І пагражаюць свайму народу зараз, прапаноўваючы ўвесці ваеннае становішча ў адказ на санкцыі. Але ж ці не гэтыя людзі забыліся пра ветэранаў 9 траўня, пакуль самі беларусы ім не нагадалі? І хіба гэтыя людзі ахвяравалі сабой на вайне? Не. Гэта нашыя бабулі і дзядулі адваявалі права на свабоду. І гэтым ганарымся ўсе мы, беларусы.

    Але людзі, што знішчаюць свой народ, спрабуюць цынічна прысвоіць сабе перамогу над фашыстамі, калі самі кожны дзень паводзяць сябе, як яны. Гэтыя людзі разважаюць пра канцлагеры для свайго народа, пра тое, як трэба страляць у беларусаў, яны катуюць людзей у турмах і запісваюць відэа з закладнікамі.

    І мы будзем называць рэчы сваімі імёнамі. Нашыя продкі, якія перамаглі ў вайне – героі. Людзі, якія захапілі ўладу ў Беларусі, якія катуюць, выкрадаюць і забіваюць – акупанты і злачынцы. Большасць, якая патрабуе вызвалення палітвязняў, сыходу Лукашэнкі і новых выбараў – гэта народ. Мы зрабілі свой выбар 9 жніўня 2020 года. І мы не дазволім адабраць у нас гэты выбар і перапісаць гісторыю».

    Апошнія навіны