• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Літва на ўрадавым узроўні не дапусціць дыскрымінацыйных законаў супраць беларусаў

    13 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Як і вы, я кожны дзень чытаю навіны і бачу ўсе тыя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў розных краінах. Ужо два гады рэжым пазбаўляе пачуцця бяспекі беларусаў унутры краіны. Але стаўшы суагрэсарам у вайне супраць Украіны, ён паставіў пад пагрозу і беларусаў па ўсім свеце.

    Апошнія месяцы мы шмат працуем над тым, каб іншыя народы і дзяржавы падзялялі рэжым і беларусаў, якія супраць яго. Каб беларусы не сутыкаліся з праблемамі легалізацыі, паступлення ва ўніверсітэты, дазволу на працу і атрымання візаў.

    Учора мой прадстаўнік па парламенцкай працы Анатоль Лябедзька падзяліўся вынікамі сваёй працы з Соймам Літвы. Яму ўдалося дамовіцца пра тое, што на парламенцкім і ўрадавым узроўнях у Літве не будуць прымаць дыскрымінацыйныя рашэнні ў адносінах да беларусаў і што будзе створаны спецыяльны трыбунал па выкрадзеных і забітых апанентах Лукашэнкі. Гэта важны крок, і я дзякую Літве за прамую дапамогу беларусам. Нашаму народу зараз вельмі важна адчуваць такую ​​падтрымку сяброўскіх краінаў».

    Апошнія навіны