• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 29 красавіка

    30 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Ініцыятыва dissidentby.com, якая падтрымлівае палітвязняў, уводзіць функцыянал дапамогі тым, хто пацярпеў ад крымінальнага палітычнага пераследу з боку рэжыму: для былых палітвязняў і іх блізкіх сваякоў (калі сам вязень у зняволенні). Кожны пацярпелы можа пакінуць заяўку. Падрабязнасці – тут.
    • Беларусы Беластока вывесілі насупраць консульства Беларусі вялізны банэр з «дасягненнямі рэжыму» з пачатку перадвыбарнай кампаніі 2020 года.
    • Журналістка «Радыё Свабода», якая загінула, дапамагала беларускім журналістам, што ратуюцца ад рэпрэсіяў у Беларусі, знайсці прытулак у Кіеве. Пра гэта паведаміў журналіст «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рыкард Ёзвяк.
    • Ініцыятыва беларускіх медыкаў «Белыя халаты» прапануе дапамогу жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту на вайне. Калі вам патрэбная даведка ці дапамога ў выпадку гвалту, іншага парушэння вашых правоў – вы можаце зайсці на сайт, дзе сабраныя карысныя матэрыялы. Там жа можна атрымаць інфармацыйную юрыдычную дапамогу. Больш падрабязна – тут.
    • Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны і супраць вайны.
    • Ініцыятыва ДАР пры фінансавай падтрымцы Littouwin Lions Club сумесна з «Наш дом» і Кацярынай Пуставіт адправілі лекі для патрэбаў грамадзянскага насельніцтва і вайскоўцаў Украіны.
    • Кіраўнік НАК Павел Латушка і намеснік кіраўніка НАК Уладзімір Астапенка правялі сустрэчу з кіраўніком Бюро Нацыянальнай Бяспекі Польшчы, міністрам Паўлам Солахам. Латушка расказаў пра ўзмацненне рэпрэсій супраць беларусаў і затрыманне кіраўнікоў незалежных прафсаюзаў.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 29 красавіка: частка 1, частка 2.
    • «Беларускі Гаюн» праверыў відэа на якім калона БТРаў нібыта едзе да польскай мяжы. Каманда пацвярджае, што відэа знятае ў Беларусі, аднак удакладняе, што ў краіне яшчэ працягваюцца вучэнні – і пералічае палігоны, на якіх яны вядуцца.
    • Амбасаду Беларусі ў Варшаве пікетавалі соллю з грэчкай. Так беларусы, украінцы і палякі адрэагавалі на заявы пра «соль і грэчку, па якія становяцца ў чэргі» ў краінах, якія мяжуюць з Беларуссю.

    #непадпарадкаванне

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты», у якім распавядаецца пра рэйкавых партызанаў, інфляцыю ў Беларусі, жорсткія санкцыі супраць рэжыму, «справу траўматолагаў» і ўсё тое, што не пакажуць па тэлевізары. Далучайцеся, спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны