• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 9 чэрвеня

    09 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Серыяй аўкцыёнаў Sports for Ukraine Трыбуна сабрала для Украіны больш за 100 000 даляраў – якія адразу былі ператвораныя ў рэальную дапамогу краіне і канкрэтным украінцам, якія апынуліся ў бядзе з-за вайны. Яны працягваюць выдатным наборам лотаў ад Андрэя Шаўчэнкі, Аляксандра Зінчанкі і ўсіх-ўсіх топаў «Манчэстэр Сіці», Віталя Клічко і многіх-многіх іншых.
    • Беларусы Вільні прынялі ўдзел у мітынгу ў падтрымку Украіны (на фота).
    • Беларусы Беластока правялі таварыскі матч салідарнасці з палітзняволеным футбалістам «Крумкачоў» і журналістам «Трыбуны» Аляксандрам Івуліным.
    • Працягваецца візіт Святланы Ціханоўскай у Латвію. У час першага дня яна сустрэлася з кіраўніком МЗС, мэрам Рыгі, дэпутатамі парламента і прэм'ер-міністрам. На ўсіх сустрэчах Святлана Ціханоўская гаворыць пра падтрымку беларусаў.
    • 99% беларусаў Польшчы не падтрымліваюць рэжым, 94% беларусаў Польшчы падтрымліваюць Украіну ў вайне, 83% дапамагаюць украінцам. Гэтыя і іншыя факты апублікаваныя ў даследаванні «Беларусы Польшчы: стаўленне да вайны, дапамога Украіне, дыскрымінацыя». Больш падрабязна тут.
    • У Карэі прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі прадстаўнікамі беларускіх прафсаюзаў.
    • Святлана Ціханоўская выступіла ў парламенце Латвіі: «У Беларусь вярнуўся сталінскі тэрор».
    • Сёння кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі сустрэўся ў Кіеве з дарадцам міністра ўнутраных спраў Украіны Антонам Герашчанкам. Яны абмеркавалі працяг і атрыманне новага дазволу на часовае пражыванне, а таксама перспектывы атрымання легальнага статусу беларусамі, якія ваююць супраць расійскіх акупантаў на тэрыторыі Украіны.
    • Беларусы Даніі і фонд «ŻYVI» сабралі ежу і бытавую хімію для беларусаў ва Украіне.

    #непадпарадкаванне

    • Полк Кастуся Каліноўскага заклікаў беларусаў, у якіх не атрымалася далучыцца да вайсковага аб'яднання, далучацца да шэрагаў тэрытарыяльнай абароны і «народнага апалчэння» ў Беларусі.
    • Наталля Дуліна апублікавала памятку, у якой дзеліцца перажытым падчас 4 затрыманняў і сутак досведам. Яна расказвае, навошта патрэбная агалоска, як праходзіць затрыманне і спектакль пад назвай «суд». Нядаўна Наталлю Дуліну затрымалі пяты раз.
    • Беларусы Чкалаўскага правялі пікет у падтрымку Украіны.
    • Партызаны Віцебска ўпрыгожылі горад стыкерамі з нацыянальным сцягам.
    • Беларусы Бараўлянаў выйшлі на акцыю, каб сказаць: яны ведаюць, хто вораг Беларусі.
    • Мінчане Лошыцы падтрымалі Украіну.
    • Беларусы Чыжоўкі правялі акцыю салідарнасці з палітвязнем Паўлам Севярынцам.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 8 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 8 чэрвеня: тэма «ўкраінскага збожжа» не сыходзіць з галоўных палосаў дзяржСМІ. У сітуацыю з экспартам украінскага збожжа «падвязваюцца» санкцыі супраць экспарту беларускіх калійных угнаенняў.

    #інфармацыйныфронт

    • «Честные люди» працягваюць «прарыў плаціны» дзяржаўнай інфазавесы. На гэты раз яны разам з Аляксандрам «Маляванычам» Ждановічам выпусцілі падрабязны і дынамічны відэадапаможнік па абясшкоджванні прапаганды «з нуля».
    • Валанцёры Офіса Ціханоўскай падрыхтавалі цыкл інструкцый па бяспецы. У гэтай яны распавядаюць пра тое, як засцерагчы сябе з дапамогай VPN.
    • Новы выпуск газеты «7 чижей»: у ім расказваецца пра акцыі падтрымкі беларусаў, гісторыя палітвязня Дзяніса Кучынскага, думкі Святланы Ціханоўскай пра нашую будучыню і інш.
    • Дарадца Зяленскага Аляксей Арастовіч апублікаваў пост любові да беларусаў: «Мноства беларусаў дапамагае нам у вайне з Расіяй. Шмат беларусаў дапамагае нам разведдадзенымі. Вывядзенне са строю чыгуначнай інфраструктуры на тых участках, дзе ішлі пастаўкі расійскага ўзбраення, адыгралі значную ролю ў абароне Кіева».

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны