• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская запрашае глядзець уручэнне Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму

    10 снежня, 2022

    Сёння Алесь Бяляцкі будзе ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру. Ён не зможа атрымаць сваю прэмію асабіста ў рукі, бо ў дадзены момант знаходзіцца за кратамі.

    Але ў нас з вамі ёсць магчымасць выказаць сваю падтрымку і салідарнасць Алесю і ўсім беларускім палітвязням – мы можам разам глядзець уручэнне Нобелеўскай прэміі. Збірайцеся з сябрамі і блізкімі, клічце суседзяў ці калегаў, пакажыце трансляцыю сваім бабулям і дзядулям. Трансляцыя пачнецца а 15:00 (па Мінску), паглядзець можна па гэтай спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=IiO3fikAUng

    Тыя, хто знаходзіцца за мяжой, могуць арганізаваць акцыю салідарнасці або сумесны прагляд уручэння прэміі ў сваім горадзе. Каб да вас далучылася больш людзей, дадавайце месца вашага мерапрыемства на мапу standwithbelarus.org.

    Таксама праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабіў сайт, дзе можна знайсці шмат цікавай інфармацыі пра жыццё Алеся Бяляцкага: https://freeales.org/ru

    Апошнія навіны