• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абмеркавала з паслом Украіны Антываенны Рух у Беларусі

    20 сакавіка, 2022

    На сустрэчы Ціханоўская расказала паслу Украіны ў Літве Пятру Бешту пра Беларускі Антываенны Рух і сітуацыю на мяжы, таксама яны абмеркавалі беларускі добраахвотніцкі батальён імя Каліноўскага, які абараняе Кіеў, і магчымасць дастаўкі гуманітарнай дапамогі ва Украіну.

    Ціханоўская расказала і пра іншыя ініцыятывы беларусаў, якія дапамагаюць Украіне – напрыклад, пра тэлеграм-канал «Беларускі гаюн», які збірае інфармацыю пра дыслакацыю войскаў. Яна адзначыла працу тысячаў беларускіх валанцёраў ва Украіне і гераізм партызанаў, чыгуначнікаў і Кіберпартызанаў, якія сваёй працай блакуюць перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі ў Беларусі.

    Ціханоўская падзякавала паслу за тое, што ён сёння далучыўся да акцыі ўскладання кветак да магілы Кастуся Каліноўскага ў Вільні, і выказала веру ў агульную перамогу абодвум нашым народам.


    Фота: Офіс Ціханоўскай, Ганна Русінава
    Апошнія навіны