• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Італію

    29 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Італію. Яна выступіла ў Камітэце па міжнародных адносінах парламента Італіі.

    У пасяджэнні прынялі ўдзел больш за 30 парламентарыяў. Ціханоўская распавяла пра беззаконне, сітуацыю з палітычнымі вязнямі і пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў турмах, прызнанне экстрэмістамі і тэрарыстамі палітычных і грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, блогераў.

    На слуханні казалі пра практычную і палітычную дапамогу Італіі беларусам. Абмяркоўвалася дапамога ў правядзенні перамоў з рэжымам – як іх арганізаваць і ці ёсць нешта, што паказвае на гатоўнасць рэжыму да перамоў. Ціханоўская адзначыла, што рашэнне Лукашэнкі ўвесці ўказ, згодна з якім Рада бяспекі стане яго пераемнікам, – гэта вынік унутранага і знешняга ціску. Таму важна працягваць ціснуць на рэжым.

    Старшыня Камітэта П'еро Фасіна заявіў: «Вельмі многія беларусы дапамаглі Італіі ў супраціўленні фашызму падчас Другой сусветнай вайны. Італія адчувае, што трэба рабіць больш з пункту гледжання салідарнасці».

    Палітыкі адзначылі ініцыятыву анлайн-галасавання ў падтрымку перамоў і падкрэслілі, што лік у амаль 800 000 галасоў беларусаў вельмі ўражвае і дэманструе волю людзей да правядзення перамоў аб новых выбарах.

    Таксама парламентарыі адзначылі, што абвінавачванне Ціханоўскай і іншых беларускіх палітыкаў у тэрарызме недапушчальна і з'яўляецца адлюстраваннем адносін Лукашэнкі да палітычнай дзейнасці ў Беларусі. Некаторыя дэпутаты напрамую называлі Святлану Ціханоўскую прэзідэнтам Беларусі.

    Апошнія навіны