• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі выказаўся пра «справу студэнтаў»

    13 ліпеня, 2021

    «Гэта стала лагічным працягам усяго, што адбываецца пасля жніўня 2020 года. Калі раней рэжым спрабаваў лавіраваць і рэпрэсаваць кропкава, то цяпер пачалі «працаваць» з цэлымі сацыяльнымі групамі. Пад удар трапілі журналісты, лекары, студэнты.

    Відавочна, што гэтая справа, як і многія іншыя справы, якія распачыналіся пасля жніўня 2020, абсалютна палітызаваная. Моладзь выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю, хацела змяніць сітуацыю і абараніць той выбар, які зрабіла. І, па сутнасці, за гэта яны зараз пакутуюць. Я ўпэўнены, што мы абавязкова пераможам, і ў гэтых хлапцоў і дзяўчат наперадзе выдатная будучыня. Яны будуць класнымі спецыялістамі і дасягнуць таго, чаго хочуць».

    Апошнія навіны