• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна ў эфіры «Краіны для жыцця» адказала на пытанні пра квіткі на імя Ціханоўскай, а таксама пра яе міжнародныя візіты

    03 мая, 2021

    «У Аўстрыі Святлана Ціханоўская сустракалася з першымі асобамі краіны: прэзідэнтам, канцлерам і міністрам замежных спраў. На ўсіх сустрэчах ўздымалася тэма Беларусі – усё, што тычылася палітвязняў, рэпрэсій, знішчэння медыя.

    Чаму гэтыя візіты важныя? Таму што калі вы не прыязджаеце і не ставіце свае пытанні перад сур'ёзнымі арганізацыямі або палітыкамі, вашыя пытанні сыходзяць на задні план. Для таго, каб тэма беларускага крызісу не згасала і каб мы стварылі кааліцыю сіл у Еўропе з тых, хто хоча вырашыць нашую праблему, – вось для гэтага Святлана Ціханоўская і наведвае гэтыя краіны.

    Чаму гэта адбываецца інакш, чым, як вы пытаецеся, у Макея? Мы з вамі бачым узровень гэтых візітаў. Макей ездзіць на даўно заяўленыя сустрэчы міжнародных арганізацый, дзе значыцца афіцыйная дэлегацыя ад Беларусі. Гэта пытанні, што даўно завіслі – напрыклад, вяртанне крэдытаў – і ён туды ездзіць даваць справаздачу ці адказваць на пытанні.

    У гэты ж час Святлану Ціханоўскую прымаюць прэзідэнты і міністры – і гэта азначае палітычны выбар краіны і таго боку, на якім яна выступае. Сам факт візіту Ціханоўскай у Аўстрыю – гэта заява таго, што Аўстрыя на баку беларускага народа. Святлана Ціханоўская праводзіць сустрэчы ў парламентах розных краін, усе яны сустракаюцца з ёй па-за залежнасці ад палітычных перакананняў, няхай гэта будуць левыя або правыя. І гэта вельмі цікава: у палітычных супернікаў няма розначытанняў у беларускім крызісе. Цалкам відавочна, на чыім баку знаходзяцца сімпатыі еўрапейцаў».

    Апошнія навіны