• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 12-18 красавіка

    18 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская заклікала далучацца да запушчанага беларускімі працоўнымі «Рабочага руху» праз платформу stachka.org (сайт адкрываецца з VPN). Мэта руху – нарошчваць сілы для агульнай стачкі і абараняць правы працоўных прадпрыемстваў і кампаній.

    Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на найбольш частыя пытанні беларусаў пра дыялог для мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі.
    – Чаму вы кажаце пра перамовы, калі ў краіне такія рэпрэсіі?
    – Якія краіны ўжо пагадзіліся дапамагчы беларусам?
    – Як вы збіраецеся прывесці рэжым да перамоў?
    – З кім з чыноўнікаў, ваеначальнікаў ці бізнесоўцаў вы кантактавалі?

    Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі правялі анлайн-нараду Кабінета прадстаўнікоў. Кабінет займаецца распрацоўкай канцэпцыі новага Выбарчага Кодэкса, праграмай эканамічных рэформаў, аналізам Кодэкса па адукацыі і правядзеннем дыскусіі па праекце Канстытуцыі.

    Святлана Ціханоўская правяла пасяджэнне Асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, на якім абмеркавалі рамачны дакумент фармавання перамоўнай групы па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Таксама абмеркавалі кампанію па прасоўванні канцэпцыі Нацыянальнага прымірэння.

    Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык правёў аналіз таго, што рэжым хоча змяніць у Канстытуцыі – «і зноў робіць гэта ўпотай ад народа».

    Святлана Ціханоўская выступіла на Польскім эканамічным форуме, дзе заклікала польскіх палітыкаў і бізнес-лідараў падтрымаць барацьбу беларусаў за свабоду. На гэтым жа форуме Франак Вячорка разам з дарадцам прэзідэнта Польшчы і былога міністра замежных спраў Польшчы прыняў удзел у дэбатах на тэму адносін новай адміністрацыі ЗША і краін Усходняй Еўропы.

    Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванні з лекарамі, працоўнымі, дыяспарамі і студэнтамі. Валер Кавалеўскі на анлайн-сустрэчы дыяспар распавёў пра бліжэйшыя міжнародных сустрэчы Офіса. Франак Вячорка правёў анлайн-сустрэчу з валанцёрамі – пра тое, як можна ўзмацняць ціск на рэжым для прымусу да дыялогу з народам.

    Валанцёры офіса запусцілі кампанію #мненужныпереговоры. Бліжэйшыя 4 тыдні яны будуць распавядаць, як кожны з нас можа наблізіць перамовы.

    Офіс правёў працоўныя кансультацыі па падрыхтоўцы да сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, на якой будуць разглядацца два даклады па Беларусі: пра выбары і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. На 19 красавіка запланаваная анлайн-сустрэча Святланы Ціханоўскай з Марыяй Пейчыновіч-Бурыч, генеральнай сакратаркай Рады Еўропы.

    Амбасадарка ЗША Джулія Фішэр накіроўваецца ў Вільню з візітам у Офіс Ціханоўскай. Таму каманда правяла папярэднія кансультацыі па ўзгадненні парадку дня з Дзярждэпартаментам ЗША і Радай па нацыянальнай бяспецы ў Белым доме.

    У інтэрв’ю каналу «Краіна для жыцця» Кавалеўскі адказаў на пытанні аб будучых санкцыях, вызваленні зняволеных па палітычных матывах, настроях сілавікоў і ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі – ад Расіі і Украіны да Кітая і Японіі.

    Прадстаўнік Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч распавёў пра страчанае дзесяцігоддзе пры Лукашэнку: заробкі зменшыліся, а Беларусь стала адной з самых бедных краін Еўропы. Гэтым ён падкрэсліў важнасць рэформаў у Беларусі.

    Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька сустрэўся з паслом Украіны ў Беларусі Ігарам Кізімам і распавёў пра сэнс, вартасці і перспектывы канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі.

    Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю беларускім і замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і працу па падрыхтоўцы да перамоў: TRT World, Verslo zinios (Літва), INTEX-PRESS (Беларусь, Баранавічы), LRT (Літва), Dagblad Trouw (Нідэрланды), Radio 1 (Нідэрланды).

    Апошнія навіны