• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з дзяржслужбоўцамі і чыноўнікамі Беларусі

    02 лютага, 2022

    Тэлефанаванне арганізаванае ініцыятывай «Честные люди», у ім бралі ўдзел чыноўнікі, якія прыйшлі праз ананімны і бяспечны бот @honest_dialog_bot. На тэлефанаванні таксама прысутнічаў дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, мадэравала каардынатарка «Честных людей» Алена Жываглод.

    Вось што абмяркоўвалі падчас тэлефанавання:

    • план «Перамога» і далучэнне чыноўнікаў да яго; 
    • унутраны эканамічны ціск на рэжым;
    • пры якіх умовах мае сэнс стварыць альтэрнатыўны ўрад;
    • супрацоўніцтва з іншымі краінамі – акрамя ЗША і Еўропы;
    • стратэгію, транзітны перыяд, а таксама бачанне новай Беларусі;
    • санкцыі і закрыццё шчылін у іх;
    • захаванне суверэнітэту Беларусі;
    • фарматы рэгулярнай супрацы.

    Таксама ўзнялі пытанне «рэферэндуму». Чыноўнікі так і згадвалі яго – як «рэферэндум» у двукоссі, таму што гэтае мерапрыемства ніяк не адлюстроўвае інтарэсы народа. Аляксандр Дабравольскі расказаў, як дэмсілы аб'ядналіся для сумеснай працы па адзінай стратэгіі. Ён дадаў, што план «Перамога» можа быць запушчаны, калі грамадства будзе гатова да актыўных дзеянняў пасля таго, як прыйдзе на ўчасткі, каб зрабіць бюлетэнь нядзейсным.

    На тэлефанаванні спыталі, ці могуць чыноўнікі далучацца да плана «Перамога». На гэта Ціханоўская адказала: «Важна далучацца прама цяпер. BYPOL загадзя ацэньвае сітуацыю для разумення, што канкрэтна могуць зрабіць удзельнікі плана».

    Далучыцца да плана «Перамога» можа кожны беларус: https://planperamoga.org

    Апошнія навіны