• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 18 траўня

    19 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы Грузіі выйшлі на штотыднёвую акцыю ў падтрымку беларусаў і ўкраінцаў (на фота).
    • Жыхары Гомеля дапамагаюць уцекачам з Украіны. Аксана Бяляева трымае апякунства над дзвюма ўкраінскімі сем'ямі. Чытайце яе гісторыю і гісторыю іншых гомельскіх валанцёраў.
    • Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Іспанію сустрэлася з кіраўніком Сената Андэрам Хілем і абмеркавала з ім падтрымку беларускіх ініцыятываў у эміграцыі, санкцыі і дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя ўцякаць ад рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне.
    • Актывістка асацыяцыі беларусаў Італіі «Supolka» Юлія Юхно правяла адукацыйную гутарку з ліцэістамі адной з адукацыйных установаў горада Фаэнца.
    • Святлана Ціханоўская пракаментавала навіну пра ўвядзенне смяротнага пакарання за «замах на акт тэрарызму»: «Лукашэнка з дапамогай Нацыянальнага Схода вырашыў навеша0ць бірку «законнасці» на палітычныя забойствы апанентаў. Мы ўжо падалі ЕС для наступнага спісу санкцыяў спіс так званых дэпутатаў».
    • Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.

    #непадпарадкаванне

    • У Новалукомлі хлопец на цеплатрасе напісаў «Слава Украіне» і «Рускі ваенны карабель ідзі на…», а пад Чашнікамі каля вёскі Старыя Лаўкі на ваеннай гармаце намаляваў украінскі і беларускі сцягі. Яго затрымалі.
    • Беларусы Дзяржынска нагадваюць, што ўраган, які прайшоў у горадзе, нанёс менш стратаў, чым Лукашэнка.
    • Жэтоны з антываеннымі надпісамі зараз прадаюцца ў мінскім метро.
    • Беларусы працягваюць выказваць падтрымку ўкраінскаму народу рознымі спосабамі.
    • Бараўляны не забываюцца галоўнае: Лукашэнка – кат і злачынец.
    • Мінчане ў Чыжоўцы выйшлі на акцыю ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і ўсіх, каго пачалі судзіць 18 траўня.

    #сабатажпрацырэжыму

    #інфармацыйныфронт

    • У якім стане знаходзіцца беларускае грамадства, чаму трэба зразумець тых, хто стаміўся змагацца, колькі людзей шчыра падтрымлівае рэжым у Беларусі, і ў чым шукаць матывацыю, каб не спыняцца – пра гэта расказвае сумленная баскетбалістка, экс-капітан зборнай Беларусі Кацярына Сныціна.
    • На што жыве Офіс Святланы Ціханоўскай? Які гадавы бюджэт Офіса Ціханоўскай і ці плаціць яна падаткі? Ці дапамагае Офіс Ціханоўскай рэпрэсаваным беларусам? На гэтыя пытанні адказаў прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі.
    • Выйшла новая ўлётка ад мінчукоў Чыжоўкі. У ёй распавядаецца пра пратэстуючую Чыжоўку, Антываенны Рух, палітвязня Яўгена Бабака і інш. Спампоўвайце, раздрукоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат – людзі павінны ведаць праўду.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны