• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Цяпер прадстаўнікі ўсіх супольнасцяў могуць мець зносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай наўпрост праз адмысловы бот – @dvory_OST_bot

    11 жніўня, 2021

    Што вы можаце напісаць у @dvory_OST_bot:

    – у чым вы маеце патрэбу для рэалізацыі сваіх ідэй;
    – якія рэсурсы вам неабходныя;
    – падзяліцца вынікамі працы вашай супольнасці – дзякуючы гэтаму мы разумеем актуальную сітуацыю па актыўнасці ў краіне;
    – аргументаваныя прапановы па працы Офіса, дапаўненні і паляпшэнні.

    У бот @dvory_OST_bot могуць пісаць не толькі прадстаўнікі двароў, але і наагул любых супольнасцяў, няхай гэта будуць лекары асобна ўзятай бальніцы, настаўнікі з канкрэтнай школы, рабочыя таго ці іншага прадпрыемства.

    Нагадваем, што для сувязі з Офісам таксама ёсць бот @AskOffice_Bot – ён падыходзіць для тых выпадкаў, калі вы хочаце напісаць асабіста ад сябе, а не ад вашай супольнасці.

    Зараз у боце @dvory_OST_bot усталяваны ліміт на адно паведамленне ў суткі. Ён аўтаматычна абнуляецца пасля таго, як вы атрымаеце адказ. У вашым паведамленні пазначце, прадстаўніком якой супольнасці або двара вы з'яўляецеся. Дзякуй!

    Абодва боты не збіраюць асабістую інфармацыю пра вас, не патрабуюць імя, адрас, нумар тэлефона і любую іншую падобную інфармацыю. Кожны зварот ананімны і бяспечны.

    Апошнія навіны