• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Вы ўлічваеце галасы ўсіх – ці свайго асяроддзя?» Навошта размаўляць з тымі, хто з вамі не згодны

    24 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Я пачытала каментары і водгукі ад беларусаў у Аднакласніках, Інстаграме і на Ютубе. Адныя беларусы пытаюцца, чаму я надта мяккая да Крамля, хаця ад першага дня вайны я і мая каманда падтрымліваем народ Украіны. Іншыя беларусы пытаюцца, як наша краіна можа будаваць будучыню на антырасійскіх настроях. Для адных зараз галоўны клопат – гэта як атрымаць інфармацыю ад свайго бліжняга з калоніі. Для іншых галоўная праблема – гэта немагчымасць дазволіць сабе і сваім дзецям той набор прадуктаў у краме, які ты набываў на тую ж суму яшчэ год таму.

    У вачах уладаў усе мы з вамі шмат гадоў рабіліся лішнімі людзьмі. Дык хопіць. І калі вам здаецца, што вас хтосьці не чуе – сябар, сваяк, калега, выпадковы суразмоўца – спытайце сябе, ці чуеце яго вы?».

    Апошнія навіны