• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сяргея Ціханоўскага выпусцілі з ШІЗА

    28 кастрычніка, 2022

    Стала вядома, што пасля двух месяцаў знаходжання ў ШІЗА ўмовы ўтрымання Сяргея ў турме г. Жодзіна змяніліся.

    «Пасля доўгіх пазбаўленняў усведамляеш, якое гэта дабро – пакаёвая тэмпература. А кубак кавы «Старбакс» – гэта нешта неверагоднае! Тонкі турэмны матрац з анучак, раскладзены на жалезных нарах, здаецца пуховай пярынай, а турэмная камера – футбольным полем. На вуліцы падчас прагулкі нават закружылася галава… Дзякуй усім беларусам, маёй жонцы, замежным палітыкам, Amnesty International і ўсім іншым, хто падтрымліваў!»

    Зараз у Сяргея зноў з'явілася магчымасць атрымліваць і адпраўляць лісты, таму ён будзе рады кожнаму, хто яму напіша. Падтрымайце Сяргея, няхай ён адчувае ўвагу беларусаў і ведае, што мы вельмі чакаем ягонага вяртання.

    Адпраўляйце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул.  Савецкая, 22А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.

    Апошнія навіны