• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская распавяла гісторыю валанцёркі Офіса

    21 ліпеня, 2022

    «Беларусы – гэта сіла. Вельмі хачу падзяліцца з вамі гэтым скрыншотам. Гэта паведамленне ад смелай жанчыны з Віцебска, якая стала валанцёркай Офіса. Яна распаўсюджвала ўлёткі і самвыдат, пісала лісты і дасылала паштоўкі палітвязням, ладзіла пікеты ў Віцебску. Каб мець магчымасць працягваць дзейнічаць і не апынуцца ў турме, ёй давялося пакінуць краіну. Але паглядзіце, што яна напісала нашай камандзе, паглядзіце колькі сілы і веры ў гэтым чалавеку!

    Больш за ўсё я радая бачыць, што беларусы дапамагаюць беларусам. Яе не кінулі ў бядзе, не пакінулі сам-насам з праблемамі, дапамаглі з жыллём. «Віцебскіх проста так не зламаць», – піша яна. І сапраўды – калі бачыш такія гісторыі, разумееш: нас, беларусаў, не зламаць».

    Падпісвайцеся на канал валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай: @volunteersOST

    Стаць валанцёрам можна праз @AskOffice_Bot

    Апошнія навіны