• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сёння Святлана Ціханоўская прыбыла ў Чэхію з працоўным візітам

    16 лістапада, 2022

    Святлана Ціханоўская прыбыла ў Прагу па запрашэнні прэм’ера адзначыць гадавіну пачатку Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года.

    Падчас візіту ў Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Чэхіі Петрам Фіялам, кіраўніком Сената Мілашам Выстрчылам, спікеркай ніжняй палаты парламента Маркетай Пекаравай Адамавай і беларусамі Чэхіі. Таксама яна выступіць з прамовай на міжнароднай канферэнцыі «Гібрыдная вайна Расіі супраць дэмакратычнага свету».

    Падчас сустрэчаў Святлана Ціханоўская будзе ўздымаць пытанне дапамогі беларускім праваабаронцам, медыям, палітычным уцекачам і студэнтам з Беларусі, а таксама беларускім добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне. 

    Асобна будуць абмеркаваныя дзеянні Еўрапейскага Саюза па абароне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, паколькі зараз Чэхія старшынюе ў Радзе Еўрапейскага Саюза.


    На фота: Святлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Чэхіі Петрам Фіялам падчас працоўнага візіта ў Чэхію ў траўні 2022 года

    На фота: Святлана Ціханоўская з кіраўніком Сената Мілашам Выстрчылам падчас працоўнага візіта ў Чэхію ў траўні 2022 года

    На фота: Святлана Ціханоўская з спікеркай ніжняй палаты парламента Маркетай Пекаравай Адамавай падчас працоўнага візіта ў Чэхію ў траўні 2022 года
    Апошнія навіны