• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 6-12 верасня

    12 верасня, 2021

    Падтрымка і ўзаемадапамога

    – Ціханоўская правяла каардынацыйную сустрэчу дэмсілаў: з камандай кіраўніка НАК Латушкам, камандай Бабарыкі, Кавальковай і прадстаўнікамі КР, Саннікавым і Халіп. Яны абмеркавалі падтрымку працоўных, дапамогу рэпрэсаваным і ініцыятывам у Беларусі, а таксама працу над палітычнай і эканамічнай ізаляцыяй рэжыму.

    – Адбылося тэлефанаванне Ціханоўскай з беларускімі настаўнікамі. Яны распавялі пра ўвядзенне ідэалагічных факультатываў, з'яўленне турнікетаў і іншыя спробы рэжыму ўздзейнічаць на дзяцей і бацькоў. Дадалі, што ў школах рэзка вырасла нагрузка на педагогаў. «На пытанне пра павышэнне заробкаў кіраўніцтва адказвае, што грошай няма, аднак на турнікеты знайшліся імгненна. Школа ператвараецца ў рэжымны аб'ект».

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне з «Рабочым рухам». Актывісты працягваюць сваю працу і адсочваюць спробы рэжыму абыходзіць санкцыі. Напрыклад, распавялі пра тое, што будаўніцтва на ўсіх аб'ектах «Беларуськалія» спынена з-за адсутнасці грошай. Далучыцца да «Руху».

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прадстаўнікамі Сітуацыйна-Аналітычнага цэнтра на базе Bypol. Яны распавялі, што САЦ перайшоў да наступнай стадыі плана «Перамога» і пачаў фармаваць ячэйкі з зарэгістраваных спецыялістаў для складання ім планаў дзеянняў. Рэгістрацыя ўсё яшчэ адкрыта.

    – Ціханоўская падтрымала Марыю Калеснікаву і Максіма Знака ў дзень абвяшчэння іх прысуду: «Рэжыму вельмі хацелася б бачыць Макса і Марыю расціснутымі і знясіленымі. Але мы бачым нашых герояў моцнымі і свабоднымі ўнутры». У Польшчы перад міжнароднай прэсай Ціханоўская і сястра Калеснікавай Таццяна Хоміч далі сумесную прэс-канферэнцыю пра Максіма, Марыю і іншых палітвязняў.

    – Святлана Ціханоўская распавяла навіны пра Сяргей Ціханоўскага – яму адмовілі ў спатканні з маці, Сяргей чытае і цытуе Гандзі: «Спачатку яны цябе не заўважаюць, потым смяюцца з цябе, потым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш».

    Міжнародная праца

    – Ціханоўская, Латушка і Мілінкевіч выступілі на панэльнай дыскусіі, прысвечанай вырашэнню беларускага палітычнага і гуманітарнага крызісу: «Нельга дапусціць, каб гэты год паўтарыў 2011-ты. Нельга дапусціць гандлю палітвязнямі. Ніякіх угод з Лукашэнкам».

    – Франак Вячорка ўзяў удзел у палітычнай канферэнцыі ў Кіеве, дзе правёў кансультацыі з адміністрацыяй прэзідэнта і МЗС. Падрабязней тут.

    – Вячорка пракаментаваў любыя дамоўленасці іншых дзяржаў з рэжымам: «Усе гэтыя пагадненні будуць перагледжаныя».

    – Крымінальныя справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі, новыя санкцыі, офіс дэмсіл у Празе: Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніком МЗС Чэхіі.

    – Вячорка ў відэа «Што пасля Байдэна?» распавёў пра далейшыя планы працы міжнароднай каманды Офіса.

    Узмацненне эканамічнай каманды і праца над рэформамі

    – Ціханоўская пашырыла сваю эканамічную каманду. У склад увайшлі вопытныя эксперты Яўген Буры, Ірына Сазановіч, Мікалай Пракоф'еў і інш. Над чым будзе працаваць каманда – тут.

    – Ціханоўская абмеркавала праекты рэформаў з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. Галоўная задача цяпер – ператварыць агульныя дамоўленасці з партнёрамі ў канкрэтныя праекты, якія дапамогуць Беларусі ў час і пасля пераменаў.

    – Падчас эканамічнага форуму ў Карпача Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з беларускімі эканамістамі і аналітыкамі, сярод якіх Серж Наўродскі, Яўген Буры, Кацярына Барнукова, Леў Львоўскі, Сяргей Чалы. Незалежныя эксперты працягнуць працу з камандай Ціханоўскай, каб выпрацоўваць магчымасці падтрымкі беларусаў і сумленнага прыватнага бізнесу.

    – Прадстаўнік па эканамічных рэформах Аляхновіч арганізуе вялікую беларуска-расійскую эканамічную канферэнцыю 17 верасня. Зарэгістравацца можна тут.

    – Аляхновіч падвёў вынікі форуму і патлумачыў, чаму эканамічныя рэформы трэба рыхтаваць ужо цяпер.

    – Ціханоўская ў інтэрв'ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі: БелсатEspreso.tv (Украіна), RTE і RTE-Radio (Ірландыя), Iran-TV Int. (Іран), Testigo Directo (Калумбія), Der Tagesspiegel і DLF (Германія).

    Апошнія навіны