• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі завершыў працоўны візіт у Румынію

    14 сакавіка, 2021

    У Бухарэсце ў Кавалеўскага адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам палаты дэпутатаў Людовікам Орбанам, дзяржсакратаром МЗС Румыніі Дэнам Нікулаеску, а таксама з шэрагам заканадаўцаў абедзвюх палат, кіраўніцтвам Бюро па барацьбе з карупцыяй і апаратам прэм'ер-міністра.

    Вынікі – коратка:

    – Абмеркавалі практычныя меры, уключаючы рознабаковыя санкцыі ЕС і ЗША, па падтрымцы патрабаванняў беларускага народа спыніць гвалт і беззаконне – як умоў для пачатку перамоў аб новых выбарах.

    – Пагаварылі аб каардынацыі падтрымкі беларусаў на ўзроўні ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і Канады, у тым ліку ў АБСЕ, Радзе Еўропы, ААН.

    – Успомнілі вопыт Румыніі па пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі – як важнасці ролі мірнага пратэсту, працы незалежных медыя і палітычнага дыялогу ў пабудове функцыянальных інстытутаў кіравання дзяржавай.

    – Дамовіліся пра акцыю салідарнасці Румыніі да Дня Волі ў Беларусі 25 сакавіка.

    Працоўная паездка Валерыя Кавалеўскага працягваецца ў Аўстрыі. У яе праграме сустрэчы ў АБСЕ, нацыянальным урадзе, а таксама з аналітычнымі структурамі, дзелавымі коламі і медыя.

    Апошнія навіны